Дзень самакіравання

Образование

Спецыялістам нашага цэнтра вельмі прыемна, што бацькі выхаванцаў ніколі не застаюцца пасіўнымі назіральнікамі, а актыўна ўдзельнічаюць у розных мерапрыемствах. Агульнымі намаганнямі мы імкнёмся зрабіць навучальны працэс больш цікавым і рознабаковым. З гэтай мэтай насычаем яго конкурсамі, гульнямі, інтэлектуальнымі і спартыўнымі спаборніцтвамі, у якіх рабяты прымаюць удзел разам з бацькамі. Дарослыя падтрымліваюць любую нашу ініцыятыву і прыкладваюць усё старанне для ператварэння запланаванага ў жыццё.

З вялікім задавальненнем яны прынялі ўдзел у дні самакіравання. У ролі настаўнікаў выступілі самыя актыўныя бацькі Ж.А. Смальцар, С.М. Лаўрусенка, В.М. Валочка, А.У. Куртава. Трэба адзначыць, да сваіх часовых абавязкаў яны падышлі з энтузіязмам і цікавасцю. Дэманструючы ўменне працаваць з дзецьмі, маці выкарыстоўвалі арыгінальныя метады і творчыя падыходы. Асаблівае задавальненне ад заняткаў, безумоўна,  атрымалі дзеці, бо гэты дзень стаў для іх яшчэ адным крокам у навучанні і пазнанні новага.

Мерапрыемства закончылася чаяпіццем адной вялікай сям’і: педагогі, бацькі , дзеці,  дзе кожны змог падзяліцца ўражаннямі і выказаць свае прапановы.


Н. ЛУКША,
сацыяльны педагог ЦКРНіР.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *