Рэчыцкім міжраённым аддзелам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю расследавана крымінальная справа ў адносінах грамадзяніна, які без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці суб’екта прадпрымальніцкай дзейнасці тры апошнія гады аказваў паслугі насельніцтву па выкананню рамонтна-будаўнічых работ, атрымаў пры гэтым даход 12 млн. руб. Адным з пакаранняў за такую незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць з’яўляецца пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.
Як у Хойніках, так і на тэрыторыі раёна, і ў цэлым па рэспубліцы многія будаўнікі-самавучкі і кваліфікаваныя рабочыя спрабуюць зарабляць на жыццё, не прымаючы пад увагу, што дзейнасць іх часам носіць незаконны характар. Шкадуючы развітацца з невялікай сумай грашовых сродкаў, неабходных для рэгістрацыі прадпрымальніцтва і ўплаты адпаведнай стаўкі падатку, гора-будаўнікі рызыкуюць развітацца ў канчатковым выніку і са сваёй маёмасцю.
Звяртаюся да грамадзян, якія карыстаюцца паслугамі “прадпрымальных” будаўнікоў. У выпадку невыканання імі сваіх абявязкаў цяжка будзе адстаяць свае правы ў законным парадку.
М. МАІСЕЕНКА,
начальнік Рэчыцкага МА УДФР Камітэта
дзяржаўнага кантролю па Гомельскай вобласці.