Тэхагляд абавязковы


З мэтай далейшага ўзмацнення прафілактычнай работы з аўтаўладальнікамі ў сферы забеспячэння бяспекі дарожнага руху і больш актыўнага іх прыцягнення да гэтай справы з 20 па 30 кастрычніка на тэрыторыі раёна праводзіцца дэкада “Дзяржтэхагляд”.

Правядзенне дзяржаўнага тэхнічнага агляду з’яўляецца абавязковым для транспартных сродкаў, самаходных машын, належачых рэгістрацыі і дзяржаўнаму ўліку. Згодна з арт.18.12 ч.5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях кіраванне транспартным сродкам, які не прайшоў дзяржтэхагляд ва ўстаноўленым парадку цягне накладанне штрафу да 2 базавых велічынь, а выпуск такіх транспартных сродкаў у эксплуатацыю – накладанне штрафу ад 4 да 6 базавых велічынь (арт. 18.24 Кодэкса).


Д. АПАНАСЮК,
старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *