Перапіс-2009


У чацвер, 22 кастрычніка, перапісчык Ала Міхайлаўна Валяватая, месца асноўнай працы  якой АСП “Каапнарыхтпром”, запоўніла перапісныя лісты практычна на ўсіх жыхароў свайго ўчастка. А гэта 340 чалавек з вуліц Калгаснай, Грачыхіна, Катоўскага, Садовай, 60-ці камсамольцаў-падпольшчыкаў райцэнтра.

Перапіс насельніцтва – не механічнае запаўненне анкеты. Часам пытанні, на якія прапаноўваецца адказаць людзям, перарастаюць у дыскусію, з перапісчыкам дзеляцца праблемамі і нават просяць парады. І таму Ала Міхайлаўна прыходзіла ў кожны дом з усмешкай. Хаця замест 8 гадзін у іншыя дні даводзілася працаваць па 12, старалася не паказваць стомленасці. Трэба было бачыць як прыветліва сустракалі яе людзі, асабліва адзінокія, пенсіянеры.

На здымку: А.М. Валяватая  гутарыць з жыхаркай вул. 60-ці камсамольцаў-падпольшчыкаў Т.М. Пінтусавай.


Уладзімір СЯМЁНАЎ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *