Не плацяць нахабна гадамі, кватэры начлежкамі сталі


Абсалютная большасць хойніцкіх кватэраздымшчыкаў своечасова разлічваюцца за камунальныя паслугі, утрымліваюць сваё жыллё ў належным санітарным стане. Але, на вялікі жаль, ёсць і прыклады адваротнага кшталту. Гэта паказалі вынікі рэйду, які праводзіўся з мэтай прыняць дзейсныя меры да нядобрасумленных кватэраздымшчыкаў, якія парушаюць правілы карыстання жылымі памяшканнямі, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Л.У. Піліпенка і яе госця С.У. Марчанка…За дзве гадзіны да абеду ў кватэры № 8 па вуліцы К. Маркса, 36 наладзілі другі па ліку сняданак. Гаспадыня Любоў Ульянаўна Піліпенка, асушыўшы шклянку з віном, вяла пустапарожнюю размову з гасцямі, людзьмі ў пэўных колах вядомымі – Святланай Уладзіміраўнай Марчанка і Святланай Яўгенаўнай Пінчук. Першая – асоба абавязаная, уладкавана на працу, каб пакрываць расходы дзяржавы на ўтрыманне дзіцяці. Другая – адбывае тэрмін за неўплату аліментаў на дзіця роднае, якое знаходзіцца ў прыёмнай сям’і. Звычайна  ў ложак падаюць каву, аднак, як знак асаблівай павагі, Святлане Яўгенаўне падалі ў “маліноўскай” шклянцы віна. Адпіўшы палавіну, закурыла тая цыгарэту: наглядна дэманструючы, з чаго пачынаюцца пажары ў кватэрах, калі курыць у ложку.
С.Я. Пінчук
Некалькі раней Л.У. Піліпенка за запазычанасць перад камунальнікамі, а таксама за разведзеную антысанітарыю пагражала высяленне з кватэры. Паабяцала, што навядзе парадак. І ўзялася было, але не надоўга, у чым і пераканаліся члены рэйдавай брыгады.

Разагналі пітушчую кампанію. Нехаця вылезла з-пад коўдры Святлана Пінчук, пачала прыхарошвацца перад люстэркам; як пад ярмом, пацягнулася да дзвярэй Святлана Марчанка: вельмі ёй не хацелася ісці на працу. І не пайшла: у 16.30 знайшлі працадаўцы Марчанка ў хляве на вул. Дабравольскага, 33, дзе яна соладка спала, дабавіўшы вінных градусаў, не адчуваючы восеньскага пахаладання.

Дай Божа, каб праведзеная з Любоўю Ульянаўнай Піліпенка гутарка пайшла на карысць і яна не ўваходзіла ў лік тых 880 грамадзян, якія маюць запазычанасць за камунальныя паслугі.

Па-рознаму паводзяць сябе неплацельшчыкі. Адны, як Іна Мікалаеўна Ходас (вул. Пушкіна,10), якая за сем год запазычыла 1,9 мільёна (з пянёй плаціць патрэбна ўжо 7 мільёнаў) рахманыя, на ўсё В.П. Гусева ў час рэйдузгаджаюцца, хоць працягваюць не плаціць; другія да такой ступені агрэсіўныя, што дзіву даешся. Як, да прыкладу, В.П. Гусева (вул. Камарова, 18). Гаспадара Уладзіміра Юр’евіча дома не аказалася. Валянціна Пятроўна спакойна сядзела ў крэсле, лузала гарбузныя зярняты і глядзела тэлевізар. Ляжаў на канапе ў цёплай світцы і ў чаравіках сынок Віця, таксама  ўставіўшыся ў экран. Варта было напомніць гаспадыні аб запазычанасці, як быццам падмянілі жанчыну: на крык сарвалася, прыклады ненарматыўнай лексікі пачала прыводзіць. Між тым, яшчэ ў сакавіку 2008 года ў адносінах У.Ю. Гусева, які з’яўляецца асноўным наймальнікам гэтага жылога памяшкання, быў пададзены іск аб забіранні запазычанасці за жыллёва-камунальныя паслугі, аднак да гэтага часу запазычанасць не скарачаецца, а павялічваецца за кошт новых налічэнняў. З васьмі чалавек, зарэгістраваных у гэтым доме чатыры з’яўляюцца непаўналетнімі, працуюць – 2.

Чыста сімвалічную плату (усяго 20 тысяч рублёў)  плаціць Аляксандр Пятровіч Янаў (вул. Паркавая,12/2) і такім чынам ні запазычанасць не пакрывае, ні бягучы плацёж. 320 тысяч пенсіі Янава хапае на некалькі дзён, бо ідуць яны на віно. За няўплату належыць высяленню Мальвіна Кузьмінічна Міхальчанка (вул. К. "Майстэрня" С.У. ЧаротнагаМаркса, 36/5).

Ёсць катэгорыя грамадзян, для якіх не існуе парадак прадастаўлення памяшканняў. І яны лічаць сябе ўправе займаць жыллё самастойна. Адным з такіх прыкладаў з’яўляецца С.У. Ачаротны, які без усялякіх на тое падстаў займае кватэру 37 у доме № 5 па вул. Жукава. У час рэйду быў устаноўлены факт яго пражывання па гэтаму адрасу, прапісаны ж Ачаротны ў адным з пакояў у доме № 1 па вул. Лермантава.

У кватэры Г.І. СалавейГрамадзянка Ганна Іванаўна Салавей, якая пражывае ў кватэры № 21 дома № 5 па вул. Жукава, сваю кватэру ператварыла ў своеасаблівы “палігон” бытавых адходаў, чым робіць жыццё сваіх суседзяў жахлівым – круглы год “пасуцца” грызуны, тараканы, рай для мух. Як і ў кватэры № 12 па вул. Першамайскай,15, дзе даў прытулак А.І. Дрончанка Уладзімір Андрэевіч Кандрацюк, а сам неўзабаве памёр.

А на вуліцы Кашавога, 6 тры кватэры прыведзены ўжо ў непрыдатны Так выглядае "жыллё" Н.І. Гапоненкастан. У выбітыя шыбы свішча восеньскі вецер, няма нічога “жывога” ў пакоях, выламаны дзверы. Давялі жыллё да такога стану Ніна Іванаўна Гапоненка, якая 7 год не жыла тут і не здала яго, С.В. Касымава і А.П. Мароз.

Даўно мінулі тыя часы, калі стаялі людзі ў чарзе на жыллё, атрымлівалі яго бясплатна ад дзяржавы. Зараз дармавога няма і не будзе.  Маладыя людзі бяруць крэдыт, уступаюць у жыллёвыя кааператывы і за 40 год павінны выплаціць за двухпакаёвую кватэру больш за 80 мільёнаў рублёў. На вул. Пралетарскай, 21 маладая сям’я праз знаёмых уладкавалася на кватэру, плоціць за камунальныя паслугі замест гаспадыні, чысціню і парадак навялі. А тая запазычанасць мае і дома не стыкаецца.

Пабываўшы ў ходзе рэйду ў запушчаных кватэрах, можна толькі абурацца: як людзі могуць, меўшы дах над галавою, так адносіцца да сваіх абавязкаў кватэраздымшчыкаў? Папярэджанні ж не могуць быць бясконцымі, ёсць рэальны шанц аказацца ў бамжах.


Рэйдавая брыгада: 
С. ГАРДЗЕЙЧЫК, старшы ўчастковы РАУС, маёр міліцыі;
А. ВОЛЧЭК, начальнік разлікова-даведачнага цэнтра КЖУП “Хойніцкі камунальнік”;
І. БАЛЯНОК, намеснік начальніка разлікова-даведачнага цэнтра;
В. БЕЛАЗЕРАВА, пашпартыстка разлікова-даведачнага цэнтра.
Фота Уладзіміра СЯМЁНАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *