Небяспечны кубік

Спорт

Рэкардсмены па ўзмацняльніках смаку – булённыя кубікі “Галіна Бланка”, “Кнорр” і іншыя, на якія налягаюць не толькі халасцякі, але і добрапрыстойныя гаспадыні, – паціху ўбіваюць нас, скарачаючы жыццё хутчэй, чым ідзе працэс натуральнага старэння.

Сусветная Арганізацыя аховы здароўя б’е трывогу: бескантрольнае выкарыстанне глутамата натрыю (а ён і з’яўляецца асноўным узмацняльнікам смаку) павышае ціск, выклікае высыпанне на скуры, асобую форму глаўкомы, страту слыху. Таму не здзіўляе тое, што людзі, якія рэгулярна ўжываюць у ежу кубікі, часцей звяртаюцца да ўрачоў.

Амерыканскі кубік утрымлівае 1,5 грама глутамата натрыю, што складае 65 працэнтаў дапушчальнай сутачнай дозы ўжывання для чалавека вагой 60 кілаграмаў. Але кубік-“амерыканец” на чвэрць лягчэй нашага і пры гэтым замест кухоннай солі ў яго дадаюць соду, што вельмі істотна. Сода вышчалочвае кроў, якая пры ўжыванні мяса закісляецца (а менавіта ў такой размнажаюцца ракавыя клеткі і цудоўна адчуваюць сябе шкодныя мікраарганізмы), і дапамагае падтрымліваць рН-узровень у межах нормы.

Будзьце асцярожнымі з кубікамі. Шкадуйце сваю печань. Садавіна і агародніна, рыба, крупы даюць выдатны булён, а карані пятрушкі і сельдэрэю – цудоўны пах, калі іх апускаюць у кіпень, а не ў халодную ваду. Прымяняйце ўсходнія прыправы і спецыі, якія ў сотні разоў лепш і карысней хімічных смакавых дабавак.


А. КАВАЛЕЎ, урач-тэрапеўт ЦРБ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *