У верасні сёлетняга года спецыялістамі райЦГЭ праводзіліся праверкі санітарнага стану тэрыторый прыватных домаўладанняў, прадпрыемстваў і арганізацый г. Хойнікі.
У нездавальняючым санітарным стане знаходзіліся тэрыторыі малочнатаварных ферм КСУП “Судкова”, рамонтна-механічных майстэрняў эксбазы “Стралічава”, сельгаспрадпрыемстваў “Веляцін”, “Судкова”, “Віць”, ФАПаў вёсак Звяняцкае і Рудакоў, гандлёвых аб’ектаў індывідуальных прадпрымальнікаў на міні-рынку па вул. К. Маркса і гандлёвага аб’екта ПУП “Палескія сыры”.
За выяўленыя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 12 пасадавых асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (накладзены штрафы ад 3 да 5 базавых велічынь), 2 домаўладальнікі – па 2 базавыя велічыні.
С. КРАЎЧАНКА,
в.а. галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Хойніцкага раёна.