Восеньскі дождж, быццам у небе пілою
Хтось распускае алмазныя дошкі,
І пілавінне злятае пыльцою
У дым валасоў тваёй моднай прычоскі.
Як жа балюча адчуць, як скрозь нас
Час працякае бясследна, без гука.
Горкая праўда – ніякіх прыкрас:
Першая, стаўшай апошняй, разлука.