Як паказалі праверкі, праводзімыя работнікамі Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, у шэрагу арганізацый дапускаюцца парушэнні пры заключэнні з грамадзянамі грамадзянска-прававых дагавораў. Як правіла, гэта дагаворы падраду, пры гэтым выконваемая работа носіць характар працоўных адносін. Вызначыць не спецыялісту розніцу паміж адносінамі, заснаванымі на грамадзянска-прававым дагаворы і працоўным, складана. Паспрабуем абагульніць і больш даступна растлумачыць асноўныя адрозненні.
Прадметам працоўнага дагавора з’яўляецца працэс працы, грамадзянска-прававога – вынік працы. Выкананне работ па грамадзянска-прававому ажыццяўляецца разава, тады як працоўная функцыя або даручаная работа па працоўнаму носіць пастаянны характар.
Для грамадзянскіх праваадносін характэрным з’яўляецца роўнасць бакоў, а для працоўных – падпарадкаванне работніка наймальніку. У першым выпадку грамадзянін не падпарадкоўваецца правілам унутранага працоўнага распарадку, самастойна арганізоўвае сваю працу, выконвае работу як асабіста, так і з прыцягненнем іншых асоб. Аднак калі заключаны такі дагавор на выкананне работ, якія павінны ажыццяўляцца на падставе працоўнага дагавора, ён управе звярнуцца ў суд з патрабаваннем аб прызнанні гэтага дагавора працоўным.
Грамадзянска-прававы дагавор заключаецца ў пісьмовай форме.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2005 г. № 314 акрамя ўмоў, вызначаных Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, прадугледжаны абавязак юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, прадастаўляючым грамадзянам работу па грамадзянска-прававых дагаворах, вызначаць у гэтых дагаворах наступныя істотныя ўмовы:
– парадак разліку па грамадзянска-прававых дагаворах, уключаючы сумы, належачыя выплаце;
– абавязацельствы заказчыка па ўплаце абавязковых страхавых узносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне;
– абавязацельствы бакоў па забеспячэнню бяспечных умоў працы;
– падставы датэрміновага скасавання грамадзянска-прававога дагавора;
– адказнасць за невыкананне заказчыкам абавязацельстваў па аплаце.
У адпаведнасці з арт. 9.25 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за незахаванне пісьмовай формы грамадзянска-прававога дагавора, адсутнасць адной з вышэйпералічаных істотных умоў на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу накладаецца штраф у памеры 10 працэнтаў ад сумы дагавора.
У. КУЛІНКІН,
начальнік аддзела Гомельскага абласнога
ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы.