Арамаіс Кзікян: я хачу, каб беларусы маглі спакойна жыць і працаваць, з радасцю сустракаць новы дзень!

Референдум-2022

На ўчастку для галасавання № 5 мы сустрэлі індывідуальнага прадпрымальніка Арамаіса Кзікяна, які прыйшоў выканаць свой грамадзянскі абавязак.

Родам ён з сонечнай Арменіі, але ўжо дваццаць два гады жыве на Хойнікшчыне, якую палюбіў назаўсёды. У нашым горадзе ён стварыў сям’ю раскрыўся як прадпрымальнік. Цяпер у яго свае ўніверсальныя гандлёвыя кропкі з перавагай харчовых тавараў. Таму Арамаіс Карапетавіч упэўнены, што Беларусь – гэта краіна магчымасцяў і аддае свой голас за тое, каб так было і далей.

– Я жыў і ў Расіі, ва Украіне раней, але толькі Беларусь стала для мяне родным домам. Трэба казаць Богу дзякуй за тое, што мы маем. Паважаць мінулае і шанаваць сучаснасць. Я хачу, каб беларусы маглі спакойна жыць і працаваць, з радасцю сустракаць новы дзень!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *