Першае галасаванне – гэта новыя ўражанні, эмоцыі, але і хваляванні, бо кожны голас вырашае будучыню

Важное Референдум-2022

З прыўзнятым настроем выказаць сваё волевыяўленне на ўчастак № 1 прыйшлі маладыя выбаршчыкі Кірыл Кудака і Радыён Такарскі.

Там асаблівую ўвагу яны адчулі ад старшыні ўчастковай каміссіі Жанны Сяргеенка, галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольгі Юхно і першага сакратара РК ГА «БРСМ» Людмілы Гаркуша.

Для ўпершыню галасуючых пастараліся зрабіць гэты дзень памятным. Разам з бюлетэнямі юнакі атрымалі сувеніры і шчырыя віншаванні.

Кірыл і Радыён прызналіся, што першае галасаванне – гэта новыя ўражанні, эмоцыі, але і хваляванні, бо кожны голас вырашае будучыню. І дадалі, што беларусы павінны засяродзіць увагу на нацыянальных інтарэсах: захаванні незалежнасці, культуры, памяці, традыцыйных каштоўнасцей.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *