Паважаныя жыхары Хойнікшчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
Гэтае свята не проста знамянальная дата ў новай гісторыі нашых дзяржаў, гэта пацверджанне культурнай і духоўнай блізкасці двух брацкіх народаў, цеснага палітычнага і эканамічнага партнёрства.
Вытокі беларуска-расійскага адзінства і братэрства адыходзяць у глыбіню вякоў. Стагоддзямі ў сумесных стваральных справах і вялікіх перамогах умацоўвалася трывалае сяброўства, развіваліся духоўныя каштоўнасці нашых краін і народаў.
Выказваем упэўненасць у тым, што саюзныя адносіны Беларусі і Расіі і надалей будуць умацоўвацца дзеля дабрабыту народаў дзвюх краін, а знакам нашага сяброўства заўсёды будзе агульнае свята.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрыні! Няхай у дамах беларусаў і расіян заўсёды будуць дастатак, дабрабыт і любоў!
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатолій БАНДАРЭНКА.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна БОНДАР.