Бусел прылятаў 290 разоў


Як паведаміла начальнік аддзела ЗАГС райвыканкома А.М. Дземідзенка, дэмаграфічная сітуацыя за 11 месяцаў сёлета ў плане дзетараджэння абнадзейвае: у нашым горадзе і сельскіх населеных пунктах Хойнікшчыны з’явілася на свет 290 дзяцей, за адпаведны перыяд мінулага года – 279. Створана 88 маладых сем’яў – значыць трэба спадзявацца, што ў хуткім часе ў іх загучыць дзіцячы смех.

У 2009 годзе ў нашым раёне ў дзвюх сем’ях нарадзіліся двайняты: у Шлёг Уладзіміра Васільевіча і Вольгі Уладзіміраўны (на здымку злева) гэта хлопчыкі Кірыл і Данііл. У гэтай сям’і ёсць і старэйшая дачка Елізавета. Такім чынам атрымалася мнагадзетная сям’я.

Аляксей Станіслававіч і Клаўдзія Сяргееўна Дзядзіцкія радаваліся нараджэнню дзвюх дачок, якіх назвалі Аляксандрай і Елізаветай (на здымку справа).

Разам з традыцыйнымі славянскімі імёнамі бацькі называюць нованароджаных рэдкімі. Для дзяўчынак гэта Яраслава, Ульяна, Варвара, Злата, Мілена, Дарына, Ясенія, Сафіна, для хлопчыкаў – Багдан, Глеб, Цімафей, Радзівон, Рэнат, Дамір, Нікан.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *