Намеснік старшыні райвыканкома, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Н.А. CЛЕСАРЭНКА.
Ад сваёй дзейнасці сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна летась атрымалі 6,3 млрд. руб. прыбытку, што вышэй узроўню папярэдняга года ў 2,2 раза. Рэнтабельнасць склала 23,9%. Ад рэалізацыі прадукцыі атрыманы прыбытак на суму 440 млн. руб.
Ва ўсіх катэгорыях гаспадарак атрымана прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах на 65,5 млрд. руб., або 110% да ўзроўню 2007 года пры прагнозе 108,5%. Тэмп росту валавой прадукцыі ў грамадскім сектары склаў 125% пры прагнозе 116%.
Па вытворчасці малака валаўтваральнай гаспадаркай у раёне з’яўляецца КСУП “Веляцін”. Тут за прайшоўшы год атрымана 3373,7 т прадукцыі , што складае 17,4% ад усяго малака, атрыманага ў раёне. Найбольшы гадавы надой на адну карову ў эксбазе “Стралічава” (3895 кг) і ААТ “Хойніцкі Аграсервіс” (3435 кг).
Гатункам “Экстра” на ПУП “Палескія сыры” малако прадалі КСУП “Судкова” і “Аравічы” ў адпаведнай колькасці 889 і 294 т.
Для вырашэння складаных і напружаных задач у галіне раслінаводства скарэкціравана размяшчэнне сельгаскультур ў севазваротах, абноўлены машынна-трактарны парк за кошт набыцця энерганасычаных трактараў і сельгасмашын, у аптымальны тэрмін праведзены ўсе адказныя сельскагаспадарчыя кампаніі. У выніку рост аб’ёмаў валавой прадукцыі склаў 136% у параўнанні з 2007 годам. Атрымана 33 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 32,3 ц/га. Найбольшы валавы збор у сельгаспрадпрыемствах “Судкова” і імя Мележа (апаведна 5782 і 5700 т) і эксбазе “Стралічава” – 5761 т.
Практычна ўсе гаспадаркі павялічылі прадуктыўнасць сельскагаспадарчых угоддзяў, перш усяго за кошт набыцця і выкарыстання мінеральных угнаенняў.
Нядрэнныя вынікі дасягнуты і ў вырошчванні маслічнай культуры – рапсу. Летась яго атрымалі 6576 тон пры ўраджайнасці 19,7 ц/га.