Споведзь былога алкаголіка


DSC_0024_568x379Маё жыццё фарміравалася на фоне выпівак бацькоў і сямейных скандалаў. Не знайшоўшы аўтарытэт у іх асобе, я знайшоў яго на вуліцы.

Закончыўшы ПТВ, у пошуках сябе памяняў многа месц работы, доўга нідзе не затрымліваўся. Спіртное, даволі рана ўвайшоўшае ў маё жыццё, дапамагала ўпрыгожваць шэрыя будні.

З’явілася многа сяброў па алкаголю, з-за п’янства я апынуўся на самым дне. Страціў работу, здароўе. Выносіў рэчы з дому, ішоў невядома куды, на выручаныя грошы напіваўся, вяртаўся дамоў і наладжваў скандалы. Краў грошы з капілкі нават ва ўласных бацькоў. Гэта быў сапраўдны ад, які працягваўся некалькі гадоў.

Аднойчы адзіны сябар, які яшчэ падтрымліваў са мной хоць нейкія сувязі, прапанаваў схадзіць у царкву. Сказаў, што там людзі вылечваюцца, збаўляюцца ад алкагалізму. Выслухаўшы расказ знаёмага, я запярэчыў, маўляў, гэта бязглуздзіца. Але прыняў прапанову схадзіць у царкву якраз на Вялікдзень. Вярнуўшыся пасля службы дамоў, грунтоўна напіўся. Раніцай назаўтра пахмяліўся, выпіў кубак кавы і рушыў на чыгуначную станцыю, каб ехаць у Рэчыцу: родная цётка, якая жыла ў гэтым горадзе, павяла да доктара-нарколага. «Закадзіраваўся» я на тры гады, а потым ужо і піць не хацелася – сілай волі адцураўся ад пагубнай звычкі, даў сабе слова – больш спіртнога ні-ні.

У свабодзе ад алкаголю я амаль 15 гадоў. Стварыў сям’ю, маю трох дачок, самай малодшай нядаўна месяц споўніўся. Працую дворнікам, работу сваю люблю. Не шкадую грошай на латарэйныя білеты, год назад выйграў сучасны каляровы тэлевізар. Але самае галоўнае – радуюся цвярозаму жыццю.

В. Жукаў, жыхар г. Хойнікі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *