Пасля адкрыцця новага этапа дзяржаўнага фінансавання ў лістападзе-снежні 2016 года прадпрыемствам меліярацыйных сістэм працягнуты работы па зносу старых дамоў на тэрыторыі раёна.
Усяго меліяратарамі ў бягучым годзе гэтых работ выканана на 304 мільёны недэнамінаваных рублёў, знесена 47 дамоў у населеных пунктах Небытаў і Паташня. На гэтых аб’ектах працавала брыгада руславых рэманцёраў, якая была занята на валцы і распрацоўцы драўніны, а таксама 5 экскаватараў, па 2 бульдозеры і пагрузчыкі.
Як паведаміў галоўны інжынер прадпрыемства У.М. Козыраў, мяркуецца, што ўсе работы, намечаныя на 2016 год, будуць завершаны да 15 снежня.
Віктар НАЗАРАНКА.
Фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.