Нядаўна сваё прафесійнае свята – Дзень стварэння службы – адзначылі супрацоўнікі падраздзяленняў па грамадзянству і міграцыі або, як у народзе па звычцы называюць, – пашпартнага стала.
У нашым РАУС гэта тры чалавекі – старшы інспектар А.А. Мазырэц, інспектар А.В. Раманаў і вядучы спецыяліст К.Г. Гапоненка (на здымку). Калектыў невялікі, малады, але згуртаваны і старанны. Супрацоўнікі добрасумленна і скрупулёзна ставяцца да выканання абавязкаў. Аб чым сведчаць падзякі ў кнізе заўваг і прапаноў аддзела. Да прыкладу, у апошнім запісу, які быў зроблены сёлета 20 снежня, жыхарка горада дзякавала работнікам за прафесіяналізм, чулыя адносіны і разуменне.
Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.