Нованароджанай — вышыванку

Тэрыторыя моладзі

Напярэдадні Дня Незалежнасці краіны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі даў старт шырокамаштабнаму творчаму праекту – «Дзень вышыванкi». У рамках мерапрыемства ва ўсіх абласцях Сінявокай праводзіліся разнапланавыя праграмы: фотаконкурсы, флэшмобы, тэматычныя выставы і паказы, а таксама акцыі. Адну з іх, «Падары нованароджанаму вышыванку», упершыню правялі і ў Хойніцкім раёне.

Яркія паветраныя шары і падарунак з элементам беларускай вышыванкі першы сакратар РК ГА «БРСМ» Л.А. Гаркуша ўручыла маладой сям’і Івана і Жанны Гарбарук, якія ў другі раз сталі шчаслівымі бацькамі. Абноўка з нацыянальным арнаментам дасталася іх маленечкай дачушцы Стэфаніі.

Прыемна адзначыць, што сёння ўсё часцей можна сустрэць моладзь, у адзенні якой прысутнічае нацыянальны арнамент. Гэта становіцца не толькі модна, але і прэстыжна.

Тэкст і фота Алены СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *