Навядзенне парадку на роднай зямлі становіцца добрым прыкладам гаспадарання.
Уражваюць, здзіўляюць, лашчаць вока, дораць эстэтычную асалоду хайнічанам і гасцям горада шматлікія скульптурныя кампазіцыі, малыя архітэктурныя формы, якімі багата аздоблены ці не кожны куточак нашага раёна (на здымках).
Грэе душу, што сваю руку ў «напісанне» пейзажаў прыгажосці ўносяць не толькі працоўныя калектывы арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў раёна, сельвыканкамаў, але і неабыякавыя да прыгожага, ініцыятыўныя жыхары горада і раёна.
Так, працягвае здзіўляць новымі «фішкамі» вядомы ўжо вам, паважаныя чытачы, майстар на ўсе рукі Пётр Судзенка з в. Віць. Тое, што мужчына ўласнымі рукамі стварае на сваёй вуліцы, не дзелячы тэрыторыю на сваю і чужую, можна назваць маляўнічым аазісам.
Вось і яркі паравоз са старых, якія адслужылі сваё халадзільнікаў, прыйшоўся па душы мясцовым дзеткам.
Алена СМУСЯНОК.
Фота Наталлі ЧЭКАН.