Вёсачка мая, мая чараўніца


Народная мудрасць сцвярджае: «Калі хочаш пражыць у якім-небудзь месцы адзін год – пасей проса, калі будзеш выбіраць сабе месца на дзесяткі гадоў – пасадзі дрэва, калі хочаш пасяліцца назаўсёды – выхавай дзіця». Вось такім меркаваннем і кіруюцца жыхары Барысаўшчыны, дзе ў мінулую суботу каля сельскага Дома культуры весела, гасцінна адсвяткавалі Дзень вёскі. 

Нягледзячы на халоднае надвор’е, было жарка ад цёплай атмасферы: прыемны водар шашлыкоў, мілагучны смех дзяцей, душэўныя мелодыі, шчырыя віншаванні і падарункі, выстаўка ручных работ сельскіх умеліц. Яркая праграма ўразіла гасцей свята, тых людзей, для каго вёска – самы родны куточак зямлі.
Так пашчасціла, што Дзень вёскі супаў с Днём маці, пагэтаму старшыні райкама прафсаюзаў, работнікаў адукацыі і АПК Т.М. Сямёнава і В.В. Харошка правялі рэспубліканскую акцыю «Павіншуем маці разам»: кожны жадаючы пакінуў для сваёй матулі кранальнае віншаванне.
У пачатку мерапрыемства прывітальным словам да землякоў звярнулася старшыня Барысаўшчанскага сельвыканкама А.У. Сташкевіч. Далей эстафету працягнула Г.В. Бондар, старшыня раённага Савета дэпутатаў павіншавала сваіх землякоў, пажадала ім шчасця, дабрабыту, росквіту вёскі.
Памятныя сувеніры і кветкі ад работнікаў райвыканкама, сферы абслугоўвання насельніцтва, сацыяльнай галіны атрымалі барысаўшчане за добрасумленную працу ў сельскай гаспадарцы, за лепшае домаўладанне.
День вёскі выдаўся сапраўды насычаным музычнымі кампазіцыямі. Народныя песні знайшлі водгук у сэрцах гледачоў, многія госці падпявалі самадзейным артыстам раёна.
Мілая Барысаўшчанская глыбінка, жаўцізна палёў і водар свежага хлеба, людзі з адкрытай душой, сцяжынка, знаёмая з дзяцінства! З нецярпеннем будзем чакаць наступнай сустрэчы з табой, вёска Барысаўшчына!

Вікторыя МАРОЗ.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *