Водгук восеньскай мелодыі

Культура Образование Тэрыторыя моладзі Увлечения хойничан

Педагог мастацкага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў Марына Лагвінец радуецца чарговаму поспеху. На міжнароднай выстаўцы-конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва педагогаў «Восеньская мелодыя» нацюрморт Марыны Лагвінец заняў першае месца ў намінацыі «жывапіс».

Варта расказаць пра карціну, якую мастачка прэзентавала на суд журы, – «Беларускі нацыянальны нацюрморт». Высокая ваза з каласкамі, чырвона-жоўтыя яблыкі, кукурузныя пачаткі, скібка хлеба – усё гэта прыгожа выкладзена і выстаўлена на льняным рушніку. Марыне спатрэбілася не менш за паўгода, каб напісаць такую карціну. Усе прыкладзеныя намаганні высока ацанілі. Фотаздымак сваёй работы мастачка апублікавала на адукацыйным партале kompas-center.ru разам з іншымі педагогамі і іх дэкаратыўнымі вырабамі. Удзел у конкурсе бралі прадстаўнікі Расіі, Чэхіі, Украіны, Літвы, Казахстана, Малдовы. Дарэчы, хайнічанка – адзіная прадстаўніца Беларусі на гэтым інтэрнет-конкурсе, вынікі якога падводзілі ў Варонежы (Расія).

Перамога яшчэ больш натхняе аўтара мноства карцін у розных стылях і спосабах выканання ствараць прыгажосць надалей і такім чынам матываваць сваіх вучняў, якіх сёлета займаецца ў мастацкім аддзяленні ДШМ 22 чалавекі.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *