Гульня ў вайну

Образование

SAM_0155Ваенна-патрыятычная гульня «Зарніца» трады-цыйна праводзіцца напярэдадні летніх канікул і ставіць сваёй асноўнай мэтай патрыятычнае выхаванне падлеткаў, а таксама духоўна-маральнае і фізічнае развіццё падрастаючага пакалення.

Гэты год не стаў выключэннем, сёлета мерапрыемства было прымеркавана да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Гульня, у якой прынялі ўдзел 11 каманд, прайшла на пляцоўцы каля сярэдняй школы № 3. Рабяты спаборнічалі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, меткасці ў кіданні дроцікаў, страявой падрыхтоўцы, дэманстравалі свае веды па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, малявалі «Баявыя лісткі». Пераможцай «Зарніцы» стала каманда Паселіцкай школы, на другім месцы – вучні Стралічаўскай школы, на трэцім – Судкоўскай школы.

SAM_0150
Варта адзначыць, што ў гэтым годзе гульні «Зарніца» споўнілася 50 гадоў. Упершыню яе распрацавала і правяла ў 1964 годзе настаўніца Зоя Кротава з сяла Мысы Краснакамскага раёна Пермскай вобласці. Праз тры гады «Зарніцу» праводзілі ва ўсім СССР.

І. ЛУКАШЭНКА, метадыст ЦТДіМ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *