У практыку работы камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама трывала ўвайшло правядзенне выязных пасяджэнняў.
Так, на гэтым тыдні камісія пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Кушняра працавала ў дзяржаўным прафесійным ліцэі.
Падчас мерапрыемства, куды запрасілі навучэнцаў, якія патрабуюць да сябе павышанай увагі, разгледзелі справы ліцэістаў, дапусціўшых правапарушэнні: адна дзяўчына распівала спіртныя напоі ў грамадскім месцы, другая – без права кіравання транспартнымі сродкамі села за руль.
Члены камісіі ўважліва выслухалі кожную з непаўналетніх, выказалі свае заўвагі і пажаданні. Наогул дыялог быў пабудаваны такім чынам, каб дзяўчаты маглі крытычна зірнуць на ўласныя паводзіны, зрабіць вывады, стаць на шлях выпраўлення.
З моладдзю таксама абмеркавалі віды адказнасці за правапарушэнні, правялі прафілактычную гутарку аб наркаманіі і п’янстве.
Як станоўчае Сяргей Кушнер запрасіў усіх жадаючых рабят на азнаямленчую экскурсію ў трэнажорную залу цяжкай атлетыкі ДЮСШ Хойніцкага раёна, каб яны паглядзелі, як там праходзіць трэніровачны працэс і заняткі. Бо, згадзіцеся, што ад бяздзеяння і незанятасці ўсе беды і ідуць…
А наша сумесная задача, як дарослых – максімальна забяспечыць карысную занятасць непаўналетніх. Даць ім мэту і матывацыю. Каб яны былі пад наглядам і пры справе, іх галовы былі заняты канструктыўнымі думкамі, а рукі не спрабавалі стварыць нядобрыя справы…
Алена СМУСЯНОК.
Фота аўтара.