Стрэльбы належаць перарэгістрацыі


Права на захоўванне паляўнічай гладкаствольнай зброі маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, у якіх ёсць дзяржаўнае пасведчанне на права палявання. Па заканчэнні тэрміну яго дзеяння (10 год) патрэбна звярнуцца ў ДЛГУ “Хойніцкі лясгас” для замены.

Паляўнічыя стрэльбы належаць перарэгістрацыі адзін раз у тры гады. Для гэтага неабходна звярнуцца ў кабінет № 12 раённага аддзела ўнутраных спраў за месяц да заканчэння тэрміну. Пры сабе мець: пашпарт, дазвол на права захоўвання і нашэнне зброі, дзеючае дзяржаўнае пасведчанне і талон да яго, квітанцыю аб уплаце дзяржаўнай пошліны (2 базавыя велічыні за адну адзінку зброі на разліковы рахунак 3602914230076 у філіяле № 326 ААТ “Беларусбанк”). Таксама ўладальнік зброі не павінен мець медыцынскіх супрацьпаказанняў.

За невыкананне вышэйназваных указанняў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, а таксама ануліраванне дазволу на права захоўванння і нашэння паляўнічай зброі.

У межах праводзімай акцыі “Не – незаконнай зброі!” можна паведаміць аб фактах незаконнага захоўвання зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў па тэлефонах даверу: 2-19-48, 102 або 8(029)675-71-16.


П. ВЯРГЕЙЧЫК,
старшы інспектар па дазваляльнай рабоце РАУС, капітан міліцыі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *