Пачынаць ніколі не позна


Вольны час у зімовыя дні я праводжу з радасцю і задавальненнем.


Пасля таго, як праклалі лыжню насупраць рынку “Юбілейны”, залілі каток у гарадскім парку, нават не ўзнікала пытанне, чым заняцца. Перавагу я аддаю канькам. Спачатку на катку адчуваю нейкае хваляванне, але, праехаўшы круг, другі, забываюся, што можна ўпасці.

За гэтым заняткам хутка бяжыць час, дадому я заўсёды вяртаюся пачырванеўшая ад марозу, павесялеўшая ад прыемных эмоцый, паздаравеўшая ад карыснай фізічнай нагрузкі, з жаданнем назаўтра зноў зашнураваць канькі – і на лёд.


В. ХАДАСОК,
вучаніца 10 класа дзяржаўнай гімназіі г. Хойнікі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *