Будзьце ў курсе, а не ў шоку: чым здзівіла мабільная група, а чым – яе

Службы информируют

З 18 ліпеня на Хойнікшчыне, а таксама па ўсёй краіне, пачаўся месячнік бяспекі ў сельскай гаспадарцы.

Пра гэта нагадвалі члены мабільнай групы падчас чарговага маніторынгу. Яго аб’ектамі былі КСУП «Імя І. П. Мележа» і «Аравічы», іх зернесушыльныя комплексы, участак рамонтных работ на вадаправоднай сетцы ў вёсцы Слабажанка, а таксама Глінішчанская школа. Калі ў апошнім пункце былі адзначаны толькі станоўчыя моманты і аператыўная рэакцыя работнікаў на заўвагі, то ў сельскай гаспадарцы з гэтым праблематычна.

У «Аравічах» не выканалі рэкамендацыі з мінулых маніторынгаў ды яшчэ новыя дадаліся. Пахвальна, што інжынер па ахове працы прымае ўсе заўвагі ад удзельнікаў мабільнай групы, але ў калектыве не спяшаюцца іх выконваць.

Таксама наведалі студатрад на Аравіцкай зернесушылцы. Падлеткам растлумачылі стандарты бяспекі і аховы працы, а з атрадам, які працуе ў пітомніку лясгаса, абмяркоўвалі працоўны кодэкс. Для падлеткаў гэта першае месца працы, але і тут важна выконваць свае абавязкі, няхай і часовыя, па ўсталяваных правілах.

Часцей за ўсё члены мабільнай групы крытыкуюць адказных асоб на аб’ектах з-за ігнаравання інструктажоў: журналы не вядуць, дакументацыю нельга знайсці. Напрыклад, чалавек, які займаецца ў сезон касьбой газонаў, павінен мець дазвол на працу, пасведчанне аб вучобе. Як і ў выпадку з кіроўцам экскаватара на рамонтных работах. Маніторынг працягваецца.

Д. АЎДЗЕЕНКА, начальнік аддзела па пытаннях ЗСПА ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *