Адказнасць узмоцнена

Законнасць і парадак

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2009 года № 98-З “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці” ўнесены шэраг змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (КоАП) і працэсуальна-выканаўчы Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (ПВКоАП).

Так, артыкул 1.3 КоАП дапоўнены абзацамі наступнага зместу:

“піва – напітак, атрымліваемы шляхам зброджвання ахмеленага соладавага сусла піўнымі дражджамі, з аб’ёмнай доляй этылавага спірту 0,5 і больш працэнта;

слабаалкагольныя напіткі – напіткі (за выключэннем кісламалочных напіткаў, квасу і піва) з аб’ёмнай доляй этылавага спірту ад 0,5 да 7 працэнтаў”.

Артыкул 12.17 КоАП дапоўнены часткамі 6 і 7:

“6. Парушэнне правіл гандлю, якое выявілася ў продажы алкагольных, слабаалкагольных напіткаў або піва непаўналетнім, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.

7. Незабеспячэнне пасадавай, юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам, ажыццяўляючымі рэалізацыю алкагольных, слабаалкагольных напіткаў або піва, кантролю за іх продажам, пацягнуўшае паўторнае здзяйсненне дзеяння, прадугледжанага часткай 6 гэтага артыкула, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 30 да 50 базавых велічынь”.

Пры гэтым у адпаведнасці са змяненнямі ў артыкулы 3.4 і 3.30 ПВКоАП, права складаць адміністрацыйныя пратаколы па ч. 6, 7 арт. 12.17 КоАП маюць пасадавыя асобы аддзелаў унутраных спраў, а разглядваюць справы аб гэтых правапарушэннях адміністрацыйныя камісіі райвыканкомаў ( адміністрацый раёнаў).

Артыкул 17.3 выкладзены ў наступнай рэдакцыі:

“Артыкул 17.3. Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў або піва ў грамадскім месцы, або з’яўленне ў грамадскім месцы, або на працы ў стане ап’янення.

1. Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў або піва на вуліцы, стадыёне, у скверы, парку, грамадскім транспарце або ў іншых грамадскіх месцах, акрамя месц, прызначаных для ўжывання алкагольных, слабаалкагольных напіткаў або піва, або з’яўленне ў грамадскім месцы ў п’яным выглядзе, абражваючых чалавечую вартасць і мараль, цягнуць накладанне штрафу ў памеры да 8 базавых велічынь.

2. Знаходжанне на рабочым месцы ў рабочы час у стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап’янення цягне накладанне штрафу ў памеры ад 1 да 10 базавых велічынь.

3.Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 і 2 гэтага артыкула, здзейсненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 2 да 15 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт”

Унесены змяненні ў артыкул 17.4 КоАП у частцы замены вызначэння “алкагольныя напіткі” на вызначэнні “алкагольныя, слабаалкагольныя напіткі і піва”.

Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях дапоўнены  артыкулам 12.43. Выраб або набыццё моцных алкагольных напіткаў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), захоўванне апаратаў для іх вырабу.

1. Выраб фізічнымі асобамі моцных алкагольных напіткаў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), а роўна і захоўванне апаратаў, выкарыстоўваемых для іх вырабу, цягнуць папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 5 базавых велічынь з канфіскацыяй указаных напіткаў, паўфабрыкатаў і апаратаў.

2. Тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, або выраб, або захоўванне фізічнымі асобамі моцных алкагольных напіткаў (самагону) больш пяці літраў, паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі) больш за трыццаць літраў цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй указаных напіткаў, паўфабрыкатаў і апаратаў.

3. Набыццё моцных алкагольных напіткаў (самагону) за выключэннем тых, продаж якіх дазволены заканадаўствам, а роўна набыццё паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі) цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 5 базавых велічынь з канфіскацыяй указаных напіткаў.

ЗАЎВАГА: Пад моцнымі алкагольнымі напіткамі (самагонам) падразумяваюцца алкагольныя напіткі з аб’ёмнай доляй этылавага спірту 28 і больш працэнтаў, вырабленыя фізічнымі асобамі шляхам зброджвання сыравіны і наступнай перагонкай.

Закон уступае ў сілу 23 лютага 2010 года.


С. ГАРДЗЕЙЧЫК,
старшы ўчастковы інспектар РАУС, маёр міліцыі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *