Выступілі дастойна

Спорт

2 лютага прайшлі абласныя спаборніцтвы “Лыжня кліча” сярод юнакоў і дзяўчат 1996-1997 гадоў нараджэння. Зборную каманду раёна ў складзе 14 чалавек прадстаўлялі вучні СШ № 3 г. Хойнікі, Паселіцкай сярэдняй і Веляцінскай базавай школ.

У раздельным заліку і юнакі, і дзяўчаты занялі ганаровыя трэція месцы.

А днём раней, з 1 па 3 лютага, праходзілі абласныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, на якіх зборная раёна заняла другое месца. У склад каманды ўваходзілі выхаванцы вучылішча алімпійскага рэзерву г. Мазыра, былыя вучні школ і гімназіі нашага раёна. Юлія Лабада на дыстанцыі 400 метраў заняла пятае месца, на 200 метрах – другое. Ілля Дваракоўскі на паўтаракіламетровай дыстанцыі заняў другое месца, на 800-метрах – чацвёртае). Марыя Саутава на 800-метровай дыстанцыі заняла першае месца.


С. СМОЛЬСКІ,
в.а. дырэктара ДЮСШ райвыканкома.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *