Апошні званок: як гэта было

Образование

30 мая ва ўсіх школах раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя заканчэнню навучальнага года. Апошні званок прагучаў для 98 адзінаццацікласнікаў і 272 дзевяцікласнікаў. Выпускнікі, апранутыя ў школьную форму савецкіх часоў, словы ўдзячнасці педагогам ад бацькоў і гасцей, рознакаляровыя шарыкі як сімвал юнацкіх пажаданняў, што ляцяць у будучыню, і кранальны вальс – гэта абавязковыя элементы традыцыйнага свята. Але кожная ўстанова знайшла свой, адметны стыль правядзення лінейкі. Пра гэта і раскажам.
Гімназія г. Хойнікі
На лінейцы разам з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Л.Ф. Кулакоўскай прысутнічаў начальнік упраўлення па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Гомельскага аблвыканкама І.Л. Бойдак. Яны цёпла павіншавалі рабят. Свой падарунак для выпускнікоў падрыхтавалі навучэнцы дзевятых класаў – выступіла                  каманда чырлідараў, а таксама вакальнае трыа ў складзе настаўніц англійскай мовы І.Я. Альпяровіч, І.М. Абдукерынай і Т.М. Стабрынай.
СШ № 1
Падарункам для сабраў-шыхся стаў маладзёжны танцавальны флэшмоб. Хваля гэтага руху прайшла ва ўсіх без выключэння ўстановах адукацыі. У гэтай школе ўдзел прымалі як выпускнікі, так і навучэнцы іншых класаў старэйшага звяна. Завяршэнне школьнай лінейкі было надзвычай прыгожым і сімвалічным: адзінаццацікласнікі выпусцілі ў неба белых галубоў. Госцем падзеі стала ўпаўнаважаная ўпраўлення адукацыі аблвыканкама К.І. Марчанкова.
СШ № 2
У гэтай школе сёлета выпускным быў толькі адзін 9 клас. Нечаканым падарункам для яго стаў вялікі торт з надпісам «Каб не забылі апошні званок», які падарылі другакласнікі. На памяць пра родную школу першакласнікі падарылі рабятам сувеніры і прайшлі з імі праз Арку ведаў, на якой былі прычэплены маленькія званочкі. Так пад іх гучны звон выпускнікі развітваліся з дзяцінствам – магчыма, некаторыя з іх хутка стануць навучэнцамі сярэдніх спецыяльных устаноў.
СШ № 3
У якасці госця на мерапрыемстве прысутнічала намеснік старшыні райвыканкама А.М. Іўкова, якая павіншавала школьнікаў з пачаткам летніх канікул, а выпускнікам пажадала поспехаў у будучым. Акрамя традыцыйнага вальса і паветраных шарыкаў, якія запусцілі ў неба, выпускнікі за руку з першакласнікамі здзейснілі праменад вакол школы.

послед-звонок
Велікаборская
Як і  паўсюдна, у акружэнні родных і блізкіх прайшло тут свята   апошняга  званка. Выпускнікамі   сталі адзінаццаць  вучняў  9 класа, якія далі наказы першакласнікам добра вучыцца і прыкладна сябе паводзіць. Тыя ў сваю чаргу паўдзельнічалі ў сімвалічным мерапрыемстве «Развітанне з букваром».
Віцьеўская
Для чатырох выпускнікоў гэтай школы стварылі сапраўднае свята. Тут існуе традыцыя запускаць шарыкі і выконваць танцавальны флэшмоб, але, што адметна, робяць усё гэта першакласнікі. Дарэчы, яны ж падарылі адзінаццацікласнікам сувеніры – папяровыя званочкі, вырабленыя сваімі рукамі.
Глінішчанская
Тут было восем выпускнікоў. Па добрай традыцыі адзінаццацікласнікі дораць школе малую архітэктурную форму, якую майструюць напярэдадні разам з класным кіраўніком. Сёлета прышкольная тэрыторыя папоўнілася новым элементам добраўпарадкавання – лавачкай у вясковым стылі. Цікавай адметнасцю свята стаў харэаграфічны нумар «Танцуй дабро» ў выкананні педагогаў і школьнікаў.

Послед-звонок!!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Казялужская
Прыемнай навіной на лінейцы стала Падзяка Гомельскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» валанцёрскаму атраду «Добрая справа» за ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года – добрае сэрца» ў намінацыі «Лепшая сацыяльная рэклама». Узнагароду ўручыла першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Л.А. Гаркуша.
Паселіцкая
Штогод на апошняй школьнай лінейцы лепшым вучням  за дасягненне высокіх вынікаў у вучобе і пазашкольнай дзейнасці выдаюцца грашовыя заахвочванні ў памеры 1 базавай велічыні ад шэфа гэтай установы – КСУП «Веляцін». Сёлета іх удастоены А. Курленка (11 клас), І. Заплешнікава, М. Забаранюк і А. Камеш (9 клас), С. Петрусенка (7 клас), І. Лазарчук, А. Германенка, В. Ярац і К. Піцурэнка (5 клас),  Г. Гарашчанка (4 клас).
На памяць аб школьных гадах выпускнікі, якіх сёлета 7, пасадзілі на тэрыторыі школы алею туй.
Слабажанская
Згодна з традыцыяй, якая трымаецца тут на працягу 18 гадоў, выпускнікі малююць на школьнай алеі зорку. Зрабілі гэта і шасцёра выпускнікоў 2015 года. Акрамя гэтага, рабяты выканалі яшчэ адзін традыцыйны рытуал – падкінулі ўверх манеткі з пажаданнямі, а першакласнікі павінны былі злавіць шчаслівыя сімвалы. Госцем свята быў кіраўнік ад шэфскай арганізацыі – начальнік раённага аддзялення Дэпартамента аховы Рэспублікі Беларусь А.А. Палеенка.
Стралічаўская
Тут пяць адзінаццацікласнікаў урачыста пасвяцілі ў выпускнікі. На лінейку прыйшлі будучыя першакласнікі, а пакуль выхаванцы Стралічаўскага дзіцячага ясляў-сада. На школьнай пляцоўцы яны выканалі некалькі эфектных танцавальных нумароў у ролях іскрамётных «Іспанак» і тактоўных «Джэнтэльменаў».
Судкоўская
Па даўняй традыцыі выпускнікі ўсклалі кветкі да помніка воіну-вызваліцелю. Падарункам для пяці выпускнікоў сталі сувенірныя скруткі з пажаданнямі ад першакласнікаў. Павіншаваць школьнікаў з надыходам канікул прыехала дырэктар раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Г.М. Скачко.
Падрыхтавала Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *