Красой квітнееш ты штодня — наш глінішчанскі край

Культура

Як жа душэўна і з агеньчыкам святкавалі глінішчукі. Для іх песні, танцы, забавы, духмяны шашлык, узнагароджанне перадавікоў.

Жыхары добра ведаюць свой родны аграгарадок, тут яны нарадзіліся, выраслі, тут прайшлі шчаслівыя дзіцячыя гады. З гэтым мястэчкам звязана нямала радасных падзей у жыцці. Мілая сэрцу кожная сцяжынка, знаёмае кожнае дрэўца. Прыгожыя вуліцы, дамы, а асабліва людзі, якія жывуць у Глінішчах.

Заўсёды свята аграгарадка праходзіць яскрава і весела. Гуляюць сем’ямі, запрашаюць гасцей. Такую падзею не змагла прапусціць старшыня райсавета дэпутаў Галіна Бондар – павіншавала жыхароў, апладзіравала артыстам самадзейнасці. Дарэчы праграма была з прыстаўкай «супер». Нават калектыў Гомельскай пагранічнай групы выступаў.

Вікторыя МАРОЗ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *