Мікола Старчанка


Цана ісціны


Святло і цемра, дух і страх –
Да ісціны нялёгкі шлях.
Вякі – то глыбы, роздум – меч.
О, колькі тых было сустрэч
Дабра і зла, агню й вады!
Мы добра ведаем, заўжды
Супраць грудзей ішоў кінжал,
А супраць думкі – цемрашал.
Быў красамоўны Цыцэрон –
Без галавы застаўся ён.
Ад догм Каперніка быў крок –
Ды адабралі ў яго зрок.
Заглянуў у Сусвет Бруно –
Яму пад ногі бервяно:
Гары ерэтык на кастры,
Як разумней за Бога ты.
Камуну абвясціў Парыж –
На ёй буржуй паставіў крыж.
Ды не здаваўся чалавек.
І вось настаў дваццаты век.
Нямала ён сваіх ахвяр
Наклаў на ісціны алтар.
Я веру  – дваццаць першы век
Да таямніц працягне бег,
Не пражыве Зямля без страт –
Дарогі ўжо няма назад.
Зазвоняць новыя званы.
Няма ў ісціны цаны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *