Праграма Дня беларускага пісьменства

Новости страны

3 верасня

11:00-22:00 — ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ:

Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах:

«Бацькаўшчына» – сумесны праект Міністэрства інфармацыі і лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» У. Ліхадзедава, прымеркаваны да Года гістарычнай памяці (папярова-белавая прадукцыя Добрушскай фабрыкі, вырабленая ў розныя часы; фотавыстава, кнігі, каляндар, выдадзеныя ў рамках праекта «Бацькаўшчына»)

«Слова пісьменніка» – выстава-прэзентацыя выданняў членаў грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і дзяржаўных выдавецтваў; аўтограф-сесіі, паэтычныя сустрэчы і прэзентацыі абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі

«Белдрук» – экспазіцыі Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Выдавецкі дом «Беларусь сегодня» і РВУ «Выдавецкі дом «Звязда»; гандаль перыёдыкай, сувенірнай прадукцыяй з дзяржаўнай сімволікай.

17:00 — Прэзентацыя сумесных масава-палітычных праектаў Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Выдавецкі дом «Беларусь сегодня» і выдавецтва «Беларусь»:

А. Мукавозчык «Корни и корнееды» у дзвюх кнігах;

Л. Гладкая і Ю. Церах «Изнанка мятежа»;

М. Осіпаў «Преступление Польши и Литвы против беженцев».

«Белкніга» – выстава-продаж кніг, у тым ліку са зніжкамі, аўтографамі аўтараў; шырокі продаж сувенірнай і папярова-белавой прадукцыі; прэзентацыя мабільнага дадатка з аўдыёкнігамі «Чытанка».

(вул.князя Ф.І. Паскевіча)

11:00-22:00 —   «Гісторыя друку Гомельшчыны» — праект філіяла ДУ «Музей гісторыі горада Гомеля» «Музей друку і фатаграфіі» (Цэнтральная плошча).

11:00-22:00 —   «Ад спадчыны да сучаснасці» — выстава вырабаў майстроў народных мастацкіх рамёстваў Гомельшчыны (сквер па праспекту Міра).

11:00-22:00 — «Дыяменты стагоддзя» — праект, прысвечаны 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі  «Святло каштоўнасцей духоўных»:

· літаратурны салон княгіні Ірыны Паскевіч (салонныя гульні, віктарыны, конкурсы з гледачамі, тэатралізаванае дзеянне, выставачны праект «Паскевичи и свидетели эпохи»);

· літаратурны музей пісьменнікаў Гомельшчыны: І. Шамякіна, І. Мележа, І. Навуменкі, А. Макаёнка (экскурсія па банернай выставе, інтэрактыўная гульня па Літаратурнай карце Гомельшчыны, тэматычныя конкурсы і віктарыны, кніжная выстава, фотазона «Кабінет пісьменніка»);

· выставачны праект «З любоўю да Гомельшчыны»;

· выставачны праект «Летапісец эпохі», прысвечаны творчасці народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна;

· дзіцячая пляцоўка «У краіне беларускіх казак».

Літаратурныя падворкі «Гомельшчына літаратурная»:  (прэзентацыі лепшых праектаў бібліятэк).

«Песняры зямлі беларускай» — выставачны праект Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння беларускіх класікаў Якуба Коласа і Янкі Купалы.

(сквер па праспекту Міра)

Творчыя праекты Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»:

09:20-09:50 — «У вянок класіку…» — ушанаванне памяці народнага пісьменніка Беларусі І.П. Шамякіна: мітынг і ўскладанне кветак да бюста беларускага літаратара пісьменнікамі Беларусі, Расіі, Украіны (аг. Карма, цэнтральная плошча).

11:10-12:30 — «Дзе слова славянскае гучыць…»  — творчая сустрэча пісьменнікаў Беларусі, Расіі і Украіны, прысвечаная Году гістарычнай памяці  (ДУА «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 1 г. Добруш»);

«Шануй край свой бацькоўскі» — творчая сустрэча пісьменнікаў Беларусі, Расіі і Украіны (ДУА «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 2 імя Ф.Я. Кухарава г. Добруша»);

«Пад небам зорным, небам мірным…» — творчая сустрэча пісьменнікаў Беларусі, Расіі і Украіны (ДУА «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 3 г. Добруша»);

«З аднаго кораня»  — творчая сустрэча пісьменнікаў Беларусі, Расіі і Украіны (ДУА «Гімназія г. Добруша» );

«Беларусь – наша Радзіма-маці…» —  творчая сустрэча пісьменнікаў Беларусі, Расіі і Украіны (ДУА «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 5 г. Добруш»);

«Усё яшчэ будзе…» – канцэртная праграма народнага артыста Беларусі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Эдуарда Ханка (ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г.Добруш»).

10:00-15:00 — «Зямля ў нас на ўсіх адна …« — музычна-паэтычная прэзентацыя;

«Я пра цябе жаданне загадаю…« — літаратурна-музычны праект;

«Памятаем, шануем, захоўваем!» — літаратурна-музычная праграма;

«Паэзіі і музыкі масты злучаючы … «  — аўтарскі музычны праект;

«І ліры светлы прамень…»  — аўтограф-сесія членаў ГАА ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»;

«Сузор’е талентаў» —  прэзентацыя новых кніг паэзіі і прозы гомельскіх празаікаў і паэтаў;

«Нас звязала «Літара»…» — прэзентацыя міжнароднага альманаха «Літара»;

«Кніга ў дар — добрае слова ад шчырага сэрца» — уручэнне новых выданняў Добрушскаму раёну з арыгінальнымі аўтографамі беларускіх, рускіх, украінскіх пісьменнікаў па выніках праведзенай міжнароднай акцыі;

«У літаратурны вянок Беларусі» — уручэнне Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага;

«Славянскія крыніцы, што нас яднаюць…» — літаратурная пераклічка паэтаў, перакладчыкаў міжнароднага фестывалю «Берагі дружбы».  Прэзентацыя міжнароднага перакладнога праекта кніжнага праекта «Свет без сцен»;

«І восенню цвітуць пралескі» — літаратурна-музычная праграма;

«Планета дзяцінства пад сузор’ем дабра» — паэтычны праект па творах гомельскіх дзіцячых аўтараў.

15:00-16:00 — Прэзентацыя праектаў, выданняў выдавецтва «Мастацкая літаратура»:

· да 100-годдзя часопіса «Полымя»;

· прэзентацыя зборніка сучаснай беларускай паэзіі і прозы «Лучнасць сэрцаў і дум».

16:00-20:00 — Прэзентацыі абласных аддзяленняў ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»  «Слова пісьменніка»  (вул.князя Ф.І. Паскевіча).

11:00-22:00 — «Гомельшчына турыстычная» — выстава-прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Гомельскай вобласці і турыстычных паслуг  (вул.князя Ф.І. Паскевіча).

11:00-22:00 — «Добрушскі кірмаш»:

· праца гандлёвых радоў;

· выстава-продаж брэндавай прадукцыі прадпрыемстваў «Мая Гомельшчына».

(вул.князя Ф.І. Паскевіча).

11:00-22:00 —  «Газетны бульвар» — выстава рэгіянальных друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Гомельскай вобласці (вул.князя Ф.І. Паскевіча).

11:00-22:00 —  «Мой горад» — пляцоўка Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь  сумесна з РУП «Белтэлекам» (вул.князя Ф.І. Паскевіча).

11:00-22:00 —  «Добруш вачыма мастакоў» — творчы праект вучняў і выкладчыкаў Гомельскага дзяржаўнага мастацкага каледжа (каля ўстановы «Добрушскі раённы краязнаўчы музей»).

11:00-20:00 —  Персанальная выстава ганаровага грамадзяніна горада Добруша, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Пракапцова У.І. (установа «Добрушскі раённы краязнаўчы музей»).

17:00   Прэзентацыя кніг:

· «Уладзімір Пракапцоў»;

· «Іканапіс і алтарны жывапіс Беларусі XVI-пачатку XIX стагоддзя» (серыя «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь»);

· «Акім Шаўчэнка» (серыя «Славутыя мастакі з Беларусі»)

(установа «Добрушскі раённы краязнаўчы музей»).

11:00-22:00 —  «Паштовы павільён» (РУП паштовай сувязі «Гомельаблпошта»):

· старт праекта ў фармаце посткросінгу «Паштоўка.БЕЛ» (гасцям і ўдзельнікам свята будзе прапанавана запоўніць тэматычныя паштоўкі да Дня пісьменства і перадаць іх работніку паштовай сувязі для далейшай адпраўкі праз аддзяленне РУП «Белпошта»);

· экспазіцыя паштовай прадукцыі;

· выстава картак для пасткросінга;

· дабрачынная падпіска для дзіцячых дамоў;

· тэматычная фотазона.

(вул.князя Ф.І. Паскевіча)

11:00-22:00 — «Моладзь ФЭСТ» — маладзёжная пляцоўка (вул. князя Ф.І. Паскевіча, каля дзіцячай школы мастацтваў).

11:00-20:00 — «Памяць пакаленняў» — інтэрактыўная экспазіцыя музеяў баявой славы ўстаноў адукацыі  (тэрыторыя ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Добруша»).

11:00-22:00 — Мабільны музей «Дарога памяці» установы «Беларускі музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» (Набярэжная плошча).

11:00-22:00 —  Інтэрактыўная выстава грамадскіх аб’яднанняў (вул.Гагарына).

11:00-22:00 —  «Горад майстроў» — выстава прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь  (вул.князя Ф.І. Паскевіча).

11:00-20:00 — «Дзіцячыя прыгоды ў Добрушы» — гульнева-пазнавальная пляцоўка (стадыён ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Добруша»).

11:00-20:00 — Дзіцячая пляцоўка «Наша крыніца натхнення»  (тэрыторыя ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Добруша»).

11:00-17:00 —   Фестываль футбола памяці У.М. Рыжанкова (стадыён «Юнацтва», вул. Войкава, 2б).

10:20-11:00 — «Родныя вобразы» — адкрыццё выставы па выніках ІІІ абласнога конкурсу малюнкаў «Родныя вобразы. Вясёлка над Тураўскай зямлёй», прысвечанага 140-годдзю Я. Купалы, Я. Коласа і XXIХ Дню беларускага пісьменства;

«Захаваем свет разам!»  — цырымонія ўшанавання ўладальнікаў Гран-пры XVI абласнога конкурсу юных чытальнікаў Гомельшчыны.

(грамадска-культурны цэнтр па вул.Ф.І. Паскевіча)

12:00-18:00 — «Добрушскія чытанні» — навукова-практычная канферэнцыя (будынак райвыканкама , вул. Ф.І. Паскевіча, 11).

16:30 — Канцэрт фіналістаў Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» (грамадска-культурны цэнтр па вул.Ф.І. Паскевіча).

18:30-18:35 — Ускладанне кветак і вянкоў да мемарыяльнага комплекса  «Памяць» (набярэжная ракі Іпуць).

18.35-18.55 — «Добруш партызанскі» — ваенна-гістарычная рэканструкцыя  (набярэжная ракі Іпуць).

11:00-17:00 — Выстава «Лёсы, складзеныя ў трохвугольнік» — сумесны праект УП «БелТА» і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (набярэжная ракі Іпуць).

11:00-20:00 — Выстава «Генацыд беларускага народа» — праект выдавецтва «Беларусь»  (набярэжная ракі Іпуць).

19:30 — Адкрыццё помніка народнаму пісьменніку Беларусі І.П. Шамякіну (сквер па праспекту Міра).

19:45 — цырымонія спецыяльнага гашэння памятнага канверта  з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXІХ Дню беларускага пісьменства (сквер па праспекту Міра).

20:00–22:00 — УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ XXІХ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА.

Уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі (галоўная сцэна, Цэнтральная плошча).

22:00 — Святочны феерверк (галоўная сцэна, Цэнтральная плошча).

4 верасня

9:00 —  Святочная служба і запальванне Святога агню ў храме Свяцiцеля Мiкалая Цудатворцы, перадача Жыватворнага Агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан.

Хрэсны ход удзельнікаў рэспубліканскай навукова-асветніцкай  экспедыцыі «Дарога да Святыняў» з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга.

Духоўна-асветніцкая сустрэча з жыхарамі г. Добруша ўдзельнікаў экспедыцыі.

(Храм Свяцiцеля Мiкалая Цудатворцы, вул.князя Ф.І. Паскевіча,58).

10:00-17:00 — ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ:

Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах:

«Бацькаўшчына» – сумесны праект Міністэрства інфармацыі і лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» У. Ліхадзедава, прымеркаваны да Года гістарычнай памяці (папярова-белавая прадукцыя Добрушскай фабрыкі, вырабленая ў розныя часы; фотавыстава, кнігі, каляндар, выдадзеныя ў рамках праекта «Бацькаўшчына»);

«Слова пісьменніка»  –  выстава-прэзентацыя выданняў членаў грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і дзяржаўных выдавецтваў; аўтограф-сесіі, паэтычныя сустрэчы і прэзентацыі абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі;

«Белдрук» – экспазіцыі Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Выдавецкі дом «Беларусь сегодня» і РВУ «Выдавецкі дом «Звязда»; гандаль перыёдыкай, сувенірнай прадукцыяй з дзяржаўнай сімволікай;

«Белкніга» – выстава-продаж кніг, у тым ліку са зніжкамі, аўтографамі аўтараў; шырокі продаж сувенірнай і папярова-белавой прадукцыі; прэзентацыя мабільнага дадатка з аўдыёкнігамі «Чытанка».

(вул.князя Ф.І. Паскевіча)

10:00-17:00 — «Дзіцячыя прыгоды ў Добрушы» — гульнева-пазнавальная пляцоўка  (стадыён ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Добруша»).

11:00-17:00 — Дзіцячая пляцоўка  «Наша крыніца натхнення» (тэрыторыя ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Добруша»).

10:00-17:00 — «Ад спадчыны да сучаснасці» — выстава вырабаў майстроў народных мастацкіх рамёстваў Гомельшчыны  (сквер па праспекту Міра).

10:00-17:00 — «Дыяменты стагоддзя» — праект, прысвечаны 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі  «Святло каштоўнасцей духоўных»:

· літаратурны салон княгіні Ірыны Паскевіч (салонныя гульні, віктарыны, конкурсы з гледачамі, тэатралізаванае дзеянне, выставачны праект «Паскевичи и свидетели эпохи»);

· літаратурны музей пісьменнікаў Гомельшчыны: І. Шамякіна, І. Мележа, І. Навуменкі, А. Макаёнка (экскурсія па банернай выставе, інтэрактыўная гульня па Літаратурнай карце Гомельшчыны, тэматычныя конкурсы і віктарыны, кніжная выстава, фотазона «Кабінет пісьменніка»);

· выставачны праект «З любоўю да Гомельшчыны»;

· выставачны праект «Летапісец эпохі», прысвечаны творчасці народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна;

· дзіцячая пляцоўка «У краіне беларускіх казак».

Літаратурныя падворкі  «Гомельшчына літаратурная» — прэзентацыі лепшых праектаў бібліятэк;

«Песняры зямлі беларускай» — выставачны праект Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, прысвечаны 140-годдзю са дня нараджэння беларускіх класікаў Якуба Коласа і Янкі Купалы.

(сквер па праспекту Міра)

10:00-11:00 — Творчыя праекты Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»:

«Сэрца на далоні» —  ўручэнне ўзнагарод Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «І. Шамякін. «Сэрца на далоні»;

«Наш Добруш» —  ўручэнне ўзнагарод адкрытага абласнога паэтычнага конкурсу, прысвечанага Дню беларускага пісьменства;

«Тут слова роднае гучыць…» —  творчая сустрэча з лаўрэатамі абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага;

 «Паслядоўнікі Шамякіна» — прэзентацыя-калейдаскоп новых выданняў гомельскіх аўтараў – членаў ГАА ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»;

«Нашай долі славянскай карункі…»  — прэзентацыя беларуска-расійскага праекта «Зямля наш агульны дом».

Аўтограф-сесія пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.

11:00-14:00 — Праграмы аматарскіх літаратурных аб’яднанняў Гомельшчыны (ЛІТА):

«Крыніцы беларускай паэзіі»  — праграма-праект літаратурнага аб’яднання «Крыніцы»;

«Зямля ў нас на ўсіх адна …»  — музычна-паэтычная прэзентацыя міжрэгіянальнага зборніка ;

«Планета дзяцінства пад сузор’ем дабра» — дзіцячая творчая пляцоўка па творах гомельскіх дзіцячых аўтараў;

«Калі жыве ў душы імкненне тварыць…» – літаратурна-музычная праграма;

«Вялікі дзякуй, край мой родны!» — літаратурна-музычны праект.

(сквер па праспекту Міра (помнік І.П. Шамякіна)

10:00-17:00 — «Памяць пакаленняў» — інтэрактыўная экспазіцыя музеяў баявой славы ўстаноў адукацыі  (тэрыторыя ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Добруша»).

10:00-17:00 — Інтэрактыўная выстава грамадскіх аб’яднанняў (вул. Гагарына).

10:00-17:00 — «Гомельшчына турыстычная» — выстава-прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Гомельскай вобласці і турыстычных паслуг  (вул. князя Ф.І. Паскевіча).

10:00-17:00 — «Гісторыя друку Гомельшчыны» — праект філіяла ДУ «Музей гісторыі горада Гомеля» «Музей друку і фатаграфіі» (Цэнтральная плошча).

10:00-17:00 — «Газетны бульвар» — выстава рэгіянальных друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Гомельскай вобласці (вул. князя Ф.І. Паскевіча).

10:00-17:00 — «Мой горад» — Пляцоўка Міністэрства сувязі і  інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь  сумесна з РУП «Белтэлекам» (вул.князя Ф.І. Паскевіча).

10:00-17:00 — «Моладзь ФЭСТ» — маладзёжная пляцоўка (вул. князя Ф.І. Паскевіча, каля Дзіцячай школы мастацтваў).

10:00-17:00 — «Горад майстроў» — выстава прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь  (вул. князя Ф.І. Паскевіча).

10:00-17:00 — «Паштовы павільён» (РУП паштовай сувязі «Гомельаблпошта»):

· старт праекта ў фармаце посткросінгу «Паштоўка.БЕЛ» (гасцям і ўдзельнікам свята будзе прапанавана запоўніць тэматычныя паштоўкі да Дня пісьменства і перадаць іх работніку паштовай сувязі для далейшай адпраўкі праз аддзяленне РУП «Белпошта»);

· экспазіцыя паштовай прадукцыі;

· выстава картак для пасткросінга;

· дабрачынная падпіска для дзіцячых дамоў;

· тэматычная фотазона.

(вул.князя Ф.І.Паскевіча)

10:00-17:00 — Выстава «Лёсы, складзеныя ў трохвугольнік» — сумесны праект УП «БелТА» і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (набярэжная ракі Іпуць).

11:00-20:00  —  Выстава «Генацыд беларускага народа» — Праект выдавецтва «Беларусь» (набярэжная ракі Іпуць).

10:00-17:00 — «Добрушскі кірмаш»:

· праца гандлёвых радоў;

· выстава-продаж брэндавай прадукцыі прадпрыемстваў «Мая Гомельшчына».

(вул.князя Ф.І.Паскевіча).

10:00-11:30 — «Кніга – землякам І.П. Шамякіна»  — уручэнне кніжнага падарунка – бібліятэчкі новых выданняў:

«Дзе слова славянскае гучыць…»  — творчая сустрэча пісьменнікаў Беларусі, Расіі і Украіны, прысвечаная Году гістарычнай памяці  (ДУА «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 1 г. Добруш»);

«Шануй край свой бацькоўскі» — творчая сустрэча пісьменнікаў Беларусі, Расіі і Украіны  (ДУА «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 2 імя Ф.Я. Кухарава г. Добруша»);

«Пад небам зорным, небам мірным…»  — творчая сустрэча пісьменнікаў Беларусі, Расіі і Украіны  (ДУА «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 3 г. Добруша»);

«З аднаго кораня» — творчая сустрэча пісьменнікаў Беларусі, Расіі і Украіны  (ДУА «Гімназія» г.Добруша»).

12:30 — Прэзентацыя кнігі  «Па веры вашай…» заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, беларускага празаіка і публіцыста Уладзіміра Гаўрыловіча  (грамадска-культурны цэнтр па вул. Ф.І. Паскевіча).

11:00 — «Фанфары Гомельшчыны» — абласное свята духавых аркестраў  (праспект Міра).

10:00-16:00 — Фестываль футбола памяці У.М. Рыжанкова (стадыён «Юнацтва»,  вул. Войкава, 2б).

10:00 — «З любоўю ў сэрцы да Беларусі» — Літаратурна-мастацкая   імпрэза   Грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (галоўная сцэна, Цэнтральная плошча).

11:30 — Уручэнне абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага (галоўная сцэна, Цэнтральная плошча).

11:50 — Узнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу Міністэрства інфармацыі і Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму сярод журналістаў СМІ на тэму ўборачнай кампаніі 2022 года «Хвала рукам, что пахнут хлебом» (галоўная сцэна, Цэнтральная плошча).

12:15 — Узнагароджанне пераможцаў конкурсу работ творчай моладзі «Золотое перо «Белой Руси»-2022″ (галоўная сцэна, Цэнтральная плошча).

14:00-16:00 — ЗАКРЫЦЦЁ XXІХ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА (галоўная сцэна,  Цэнтральная плошча).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *