Запрашаем у гандаль


Тым, хто вырашыў звязаць сваё будучае са спажывецкай кааперацыяй, мы можам парэкамендаваць навучальныя ўстановы Белкаапсаюза.


Гэта Беларускі гандлёва-эканамічны універсітэт спажывецкай кааперацыі, дзе рыхтуюцца спецыялісты па шырокаму напрамку спецыялізацыі: “сусветная эканоміка”, “эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве”, “менеджмент”, “бухгалтарскі ўлік, аналіз і аудыт”, “лагістыка”, “маркетынг”, “таваразнаўства”, “камерцыйная дзейнасць”. Гомельскі гандлёва-эканамічны і Баранавіцкі тэхналагічны каледжы ажыццяўляюць узровень прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Існуе інтэгрыраваная сістэма навучання: атрымаўшы прафтэхадукацыю, ёсць магчымасць вучобы па скарочанай праграме ў каледжы, пасля заканчэння каледжа – ва універсітэце спажывецкай кааперацыі.

Зараз па мэтавых накіраваннях райспажыўтаварыства ў ВНУ дзённа навучаецца 18 чалавек. У каледжах – 11. На завочнай форме навучання – адпаведна 17 і 11 чалавек. Тэрмін абавязковай адпрацоўкі – 1 год.

Па пытаннях паступлення на вучобу па мэтавых накіраваннях звяртайцеся ў райспажыўтаварыства па адрасу: вул. Калесніка, 61, тэл. 3-05-90.


Г. ЧЭКАН,
намеснік старшыні
Хойніцкага райспажыўтаварыства.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *