Ушанавалі земляка

Образование

Заснежаны дзень 8 лютага быў у вёсцы Глінішча знамянальным. Жыхары, як і ўся беларуская грамадскасць, адзначылі 89-годдзе з дня  нараджэння народнага пісьменніка БССР, лаўрэата Ленінскай прэміі і літаратурнай прэміі імя Я. Коласа славутага нашага земляка, песняра беларускага Палесся Івана Паўлавіча Мележа.

Урачыстыя выхаваўчыя мерапрыемствы з гэтай нагоды на тыдзень былі распрацаваны ў  школе, якая носіць імя пісьменніка. Гэта экскурсіі ў мясцовы Дом-музей, завочнае падарожжа старшакласнікаў, якія зараз вывучаюць творчасць І.П. Мележа, па мясцінах раманаў “Палескай хронікі”, конкурс на лепшае сачыненне, а таксама літаратурны сцэнарый, прысвечаны жыццю і творчасці пісьменніка.

Ужо каторы год у Доме-музеі Івана Мележа праходзяць мележаўскія чытанні. Вось і сёлета перад вучнямі выступілі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры В.М. Мележ і Г.Н. Гаўрыленка, якія гаварылі аб ролі І.П. Мележа ў развіцці беларускай літаратуры. Расказвалі аб дзіцячых гадах будучага пісьменніка, дэкламавалі вершы, у тым ліку твор пляменніцы Івана Паўлавіча Л.У. Краўчанка “Будзе Мележа голас гучаць”, вучні Настасся Сямёнава, Вадзім Равяка, Вераніка і Аксана Кузьменкі, Сняжана Бобр.


Г. ВАСЯНОВІЧ,
дырэктар Глінішчанскага дзіцячага сада-СШ імя І.П. Мележа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *