Пад мірным лютаўскім небам


Дырэкцыя ДПТВ-183 за добрыя поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны заахвоціла рабят вучылішча бясплатнай паездкай у  Гомель на аглядную экскурсію і наведанне музея Ваеннай славы.

Навучэнцы пабывалі ў васьмі экспазіцыйных пакоях музея, пачынаючы з ваеннай гісторыі роднага краю са старажытных часоў да канца XIX стагоддзя і заканчваючы залай, прысвечанай воінам-інтэрнацыяналістам.
Перад вачыма юнакоў і дзяўчат разгарнулася панарама абароны, акупацыйнага рэжыму, партызанскага і падпольнага руху ў час Вялікай Айчыннай вайны, вызвалення вобласці ад фашысцкага іга.

Дзяўчат зацікавіў стэнд, дзе знаходзяцца пажаўцелыя ад часу пісьмы, адпраўленыя з фронту байцамі сваім родным і блізкім, сябрам, каханым. Міжволі ў памяці ўсплываюць знакамітыя радкі М. Сіманава: “Жди меня, и я вернусь, только очень жди…”

Хлопцы больш захапляліся зброяй усіх часоў: кінжалы, мячы, шаблі, вінтоўкі, аўтаматы, кулямёты, гранатамёты – ім здавалася гэта вельмі прыгожым.  Калі абстрагіравацца ад думкі, што кожны з экспанатаў нясе смерць, то з меркаваннем юнакоў можна пагадзіцца.

Ваенная тэхніка, прадстаўленая пад адкрытым небам, уразіла сваёй разнастайнасцю і натуральнасцю. Гарматы, машыны, самалёт, верталёт, цяплушка санітарнага цягніка – усё замёрла ў глыбокай цішыні пад лютаўскім мірным небам.


Н. КЛЕМПАЧ,
спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ДПТВ-183.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *