Лілія Краўчанка


Мары аб лазні


Добра ж таму спяваецца,
Хто ў лазні цудоўнай папарыцца,
Хто, лежачы на палочку,
Лупіцца аж да ночкі
Венічкам з дуба рахманым,
З крапіўкі веснавой духмяным,
З хвоечкі ды бярозы…
Нам жа – зайздрасць і слёзы!
Навіны цікавыя, плёткі
Прыносяць дзяўчаты і цёткі –
Суседка, сяброўка, кума –
Папарыліся нездарма:
Здароўе знайшлі, інфармацыю,
“Абмылі” сваю радыяцыю.
Ды раіцца пачалі:
Зноў ім сустрэцца калі?
Ды толькі, добрыя людзі,
Калі ж “рандэву” тое будзе?!
Прайшлі ўжо тры гады,
Як бачыліся тады!
А колькі ж яшчэ чакаць –
Хто зможа нам адказаць?
Добра, што з нашай граззю
Прымаюць прыватныя лазні:
Дзядзькі Міхайлы ў Карчовым,
Дзядзькі Толі з Садовай,
Дрончанкаў з Карася –
Вось і радасць уся!
…Тож прыйдзе да нас вяселле,
Як лазня пакліча на наваселле!
Білецікі купім, на лаўкі паўзлазім.
Тры дні нас не выганяць з новае лазні!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *