Дзюдо

Спорт

Па гэтаму віду спорту каманда нашага раёна заняла першае месца на абласных алімпійскіх днях моладзі ў г. Гомелі.

У вагавой катэгорыі да 81 кг фінал атрымаўся чыста хойніцкім. За званне лепшага спрачаліся гімназіст Аляксандр Заеў і вучань СШ № 1 Андрэй Леснікаў, які і святкаваў перамогу.

Дыпломы другой ступені ў агульны актыў каманды прынеслі гімназісты Мікалай Назаранка ў вагавой катэгорыі да 90 кг і Багдан Анісенка (звыш 100 кг), а таксама Дзмітрый Мядзведзеў (да 65 кг).

Добра паказалі сябе і вучаніцы СШ № 3 г. Хойнікі. Другое месца ў вагавой катэгорыі да 63 кг заваявала Ульяна Шубянок, трэцімі сталі Крысціна Астрэйка (да 48 кг) і Аксана Жданава (да 57 кг). Рыхтаваў каманду да спаборніцтваў Алег Маратавіч Лук’яненка.



Юныя дзюдаісты прынялі ўдзел у адкрытым першынстве г. Гомеля.

У вагавой катэгорыі да 26 кг на прыступку п’едэстала гонару ўзышлі вучні СШ № 3 Давід Снісарэнка (другое месца) і Арцём Снігір (трэцяе).

У вагавой катэгорыі да 29 кг адразу 4 выхаванцы  СДЮШАР змагаліся за выхад у фінал. У паўфінале на татамі сустрэліся вучні СШ № 3 Дзмітрый Харэцкі і Антон Віннік, які і выйшаў пераможцам. Гімназіст Павел Шырчанка перамог Уладзіміра Мігая (СШ № 3). У фінале перамогу святкаваў Антон Віннік, пакінуўшы на другой прыступцы п’едэстала Паўла Шырчанку.

Трэція месцы заваявалі вучні СШ № 3 Данііл Лявіцкі ў вагавой катэгорыі да 32 кг і Аляксандр Астрэйка (да 35 кг).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *