Падрыхтавацца да веснавой паводкі


Сёлета на Гомельшчыне ў перыяд актыўнага раставання снегу ў зоне падтоплівання могуць аказацца больш за 150 населеных пунктаў Жыткавіцкага, Петрыкаўскага, Лельчыцкага, Лоеўскага, Мазырскага, Рэчыцкага і Добрушскага раёнаў, а таксама больш за 20 вуліц Гомеля і некалькі прадпрыемстваў абласнога цэнтра. Магчыма эвакуацыя каля 15 тысяч чалавек разам са скарбам і дамашнімі жывёламі.

Вышыня снежнага покрыва ад 18 да 55 сантыметраў, лёд на вадаёмах каля паўметра. Метэаролагі мяркуюць, што ўскрыццё рэк прыпадзе на 10–12 сакавіка, а ў раёне Мазыра лёд кранецца 18–20 сакавіка.

Для Хойніцкага раёна таксама актульная тэма падтоплівання.

24 лютага ў райвыканкоме праведзена пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкома А.У. Машэўскага. На ім абмяркоўваліся пытанні аб падрыхтаванасці да выканання комплексу мерапрыемстваў у перыяд талых вод. У першую чаргу неабходна мабілізаваць работу КЖУП “Хойніцкі камунальнік”, сельскіх выканаўчых камітэтаў, каб аператыўна адкачваць ваду з падворкаў, падвалаў, склепаў, участкаў вуліц, дарог у нізінах. Насельніцтва таксама павінна прыняць усе меры па абароне сваёй маёмасці.

Акрамя таго, запланавана правесці:




  • работы па абслугоўванню сістэм ліўневай каналізацыі і водаадвядзення, у тым ліку па ачыстцы ліўневых калодзежаў і калектараў ад смецця, пяску, глею (КЖУП “Хойніцкі камунальнік”);


  • ачыстку водаадводных каналаў, якія праходзяць па вуліцах  Меліярацыйнай, Будаўнічай, Першамайскай, Калініна, Цітова, Камунальнай, Я. Коласа, Куйбышава, Камсамольскай, Карася, Мележа, Палескай, Пушкіна, Жыляка, Савецкай, перакрыжаванню Лермантава-Калесніка. Жыхары ўказаных найбольш падтопліваемых вуліц павінны ў абавязковым парадку прыняць самы актыўны ўдзел у гэтых работах;  


  • ачыстку канаў, кюветаў, труб і інш. водатокаў для бесперашкоднага пропуску талых і сцёкавых вод (ДЭУ-45, ДЭУ-155);


  • забяспечыць спраўнасць гідратэхнічных збудаванняў на рацэ Віць (КДУП “Хойніцкі ПМС”);


  • ажыццяўляць пастаянны маніторынг утварэння затораў на рацэ Прыпяць і абстаноўкі ў населеным пункце Тульгавічы (ПДРЭЗ, Адміністрацыя зон адчужэння і адсялення); 


  • забяспечыць вывазку мінеральных угнаенняў, арганікі з адкрытых месц складзіравання (упраўленне сельскай гаспадаркі райвыканкома, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў).

    Пры выяўленні крыніц забруджвання паверхневых, грунтовых вод сцёкамі жывёлагадоўчых ферм і комплексаў, арганікай і ўгнаеннямі вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасці.

А. ПРОТЧАНКА,
 начальнік РАНС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *