Адна гаспадарка – розныя рэакцыі: чаму на ферме не пачулі парады?

Службы информируют

На гэтым тыдні мабільная група райвыканкама наведала з паўторным візітам аб’екты ААТ «Веляцін Агра». У прыватнасці, завіталі з маніторынгам на малочна-таварную ферму «Лісцвін» і машынна-трактарны парк.

На жаль, на ферме так і не прыслухаліся да тых рэкамендацый, якія далі ў час мінулага маніторынгу. Хіба не заўважаюць самі работнікі, што на іх шляху знаходзіцца не зачынены люк? Ці тое, што ў небяспечным стане электраабсталяванне? Навошта чакаць бяды – куды прасцей адзін раз і назаўсёды выправіць памылку. Тое ж датычыцца і афармлення журналаў інструктажоў.

Затое відавочныя канструктыўныя змены на тэрыторыі машынна-трактарнага парка. Там навялі парадак у гаражах, пастараліся выправіць недахопы. Здаецца, адна гаспадарка, а такі розны падыход да справы.

У чарговы раз напамінаем, што згодна з артыкулам 10.13 Кодэкса аб адміністратыўных парушэннях «Парушэнні службовымі асобамі патрабаванняў па ахове працы», пры паўторна выяўленых хібах, якія так і не былі ліквідаваны, прадугледжаны штраф у памеры ад 5 да 40 базавых велічынь. Калі парушэнні дапушчаны іншымі работнікамі, штраф – да 5 базавых.

Д. АЎДЗЕЕНКА, начальнік аддзела па пытаннях ЗСПА ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *