Хойніцкі раён – самы лепшы, прыгожы, непаўторны, квітнеючы!

Главное

Не хопіць добрых слоў, каб выказаць усю любоў, якую мы адчуваем да малой радзімы.

Сёння споўнілася 96 гадоў з дня ўтварэння нашага раёна. І ў РДК атрымаўся шыкоўны канцэрт з гэтай нагоды. Кампазіцыямі аб родным краі, сяброўстве і каханні радавалі гледачоў не толькі артысты самадзейнасці Хойнікшчыны, але і выканаўцы з Ельска.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар і намеснік старшыні райвыканкама Анатолій Гура прыйшлі павіншаваць землякоў з такім цудоўным святам і раздзяліць прыемны момант з хайнічанамі.

Фота Вікторыі МАРОЗ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *