Героі пасляваеннага часу — наш арыенцір

Год мира и созидания

Праца – адна з галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы. Гэта складнік тых накірункаў, якіх Беларусь прытрымліваецца і надалей.

Дзякуючы аб’яўленай тэме – Года міру і стварэння – мы вырашылі нагадаць усім нам, жыхарам Хойнікшчыны, аб сапраўдных героях, подзвіг якіх у шматгадовай працы на карысць роднага краю і Радзімы.

Размова пра нашых землякоў, якім прысвоена званне Герояў Сацыялістычнай Працы, хто мае статус Заслужанага работніка Беларусі ці стаў лаўрэатам прэміі.

Інфармацыя пра хайнічан з такімі высокімі званнямі захоўваецца ў раённым краязнаўчым музеі, пайменна ведаюць іх у бібліятэках, дзе руплівыя супрацоўніцы збіраюць дакументы і фотаздымкі ў спецыяльны архіў выдатных землякоў. А кожны, хто праязджае ці праходзіць каля плошчы Танкістаў нашага райцэнтра, заўважае стэнды з партрэтамі сапраўдных зорак мірнага часу: Герояў Сацыялістычнай Працы Алены Вяргейчык, Аляксандра Ганжы, Мойшы Качароўскага, Уладзіміра Ката, Люцыяна Сакоўскага, Мікалая Хаванскага.

Прыйшла і наша з вамі чарга, паважаныя чытачы, далучыцца да гэтай справы і бліжэй пазнаёміцца з лёсамі кожнага з названых. Таму не развітваемся надоўга.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *