Сесія раённага Савета дэпутатаў


23 сакавіка 2010 года пад старшынствам старшыні раённага Савета дэпутатаў Г.М. Рабінкінай адбылася васемнаццатая сесія раённага Савета дэпутатаў ХХV склікання. У рабоце сесіі прынялі ўдзел і выступілі: намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкома В.В. Барысенка, старшыня райвыканкома А.В. Бічан, намеснік начальніка ўпраўлення па грамадзянству і міграцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкома І.В. Кобрусева.

Са справаздачай аб рабоце Савета і яго органаў у 2009 годзе выступіла старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.М. Рабінкіна, “Аб арганізацыі работы групы па грамадзянству і міграцыі Хойніцкага РАУС” паведаміла старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі Хойніцкага РАУС В.А. Уласенка.

У абмеркаванні справаздач прынялі ўдзел: дэпутат райсавета, старшыня Судкоўскага сельскага Савета А.У. Савянок; старшыня Паселіцкага сельскага Савета Л.М. Зелянкоўская; дэпутат райсавета, загадчыца раённага метадычнага кабінета аддзела адукацыі райвыканкома Р.Я. Кажамякіна; дэпутат райсавета М.І. Блішч.

На сесіі прыняты рашэнні: “Аб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку прадастаўлення юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам у бязвыплатнае карыстанне капітальных пабудоў (збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, іх частак пад афармленне дагаворам абавязацельства па стварэнню рабочых месцаў”; “Аб прадастаўленні ў арэнду рыбалоўных угоддзяў”; “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у рашэнне Хойніцкага раённага Савета дэпутатаў ад 24 мая 2007 года № 30”; “Аб прызнанні страціўшых сілу некаторых рашэнняў Хойніцкага раённага Савета дэпутатаў”; “Аб падатку на нерухомасць і зямельным падатку з фізічных асоб”; “Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні раённага бюджэту за 2009 год”; “Аб унясенні змяненняў у рашэнне Хойніцкага раённага Савета дэпутатаў ад 29 снежня 2009 года № 44”.

Па першаму прынятаму рашэнню кіраўнік раёна А.В. Бічан растлумачыў, што цяпер згодна з заканадаўствам пад стварэнне рабочых месц можна прадастаўляць плошчы ў карыстанне без спагнання арэнднай платы.

Выступаючая намеснік начальніка ўпраўлення па грамадзянству і міграцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкома І.В. Кобрусева засяродзіла ўвагу прысутных кіраўнікоў на тым, што прыцягненне замежнай рабочай сілы – гэта ліцэнзіруемы від дзейнасці. Прычым патрабуецца не толькі ліцэнзія, але і спецыяльны дазвол на кожнага такога работніка. Ірына Валер’еўна рэкамендавала па гэтаму пытанню за даведкамі звяртацца па тэл. у Гомелі 71-08-89.

Выказваючы меркаванне аблвыканкома, абласнога Савета дэпутатаў, словы падзякі за дастойную работу ў адрас Хойніцкага раённага Савета дэпутатаў адрасаваў намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкома В.В. Барысенка. “Радуе тое, што ў цеснай узаемасувязі, адной камандай працуюць дэпутаты і прадстаўнікі мясцовай выканаўчай улады”, — адзначыў Валянцін Васільевіч. Ен пажадаў усім поспехаў, рэалізацыі намечаных планаў, сумеснай з насельніцтвам плённай працы на карысць роднай Хойнікшчыны.    


Ірына ВАСІЛЬЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *