Дзіўная родная мова: размаўляем па-беларуску з настаўнікам Паселіцкай школы Ірынай Сялецкай

Наши проекты

Ёй падабаецца творчасць паэтаў Максіма Танка і Аркадзя Куляшова. Таксама аматар драматургіі. Прэм’ерныя спектаклі ў драмтэатрах у Мазыры і Мінску не прапускае. На апошні, які хадзіла, «Князь Вітаўт».

Вопытная настаўніца Паселіцкай сярэдняй школы Ірына Сялецкая 37 гадоў у адукацыі. Беларускую мову ведае як свае пяць пальцаў. Прызнаецца, што лягчэй вучням даецца тэма марфалогіі, а вось цяжэй за ўсё ідуць сінтаксіс і пунктуацыя.

1. Настаўнік. Ад якой часціны мовы пайшла гэта назва?

а) ад назоўніка «наст»;

б) ад дзеяслова «настаў» (час);

в) ад дзеяслова «настаўляць».

2. Слова «Дзяжурны» запазычана з…

а) італьянскай мовы;

б) французскай;

в) нямецкай.

3. Каму з аўтараў належыць крылаты выраз «Дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма»?

а) Аркадзю Куляшову;

б) Кузьме Чорнаму;

в) Янку Купале.

4. Выберыце лішняе слова:

а) заліў;

б) затока;

в) возера.

5. Сярод прапанаваных выслоўяў знайдзіце прыказку:

а) мой родны кут, як ты мне мілы…

б) кожны народ мае свой гонар.

в) шануй сваіх – другіх не будзе!

6. Пра каго ідзе размова ў вершаваных радках?

Ён вястун прынёс вясну,
Прывітаў заранку,
Разбудзіў зямлю ад сну,
Заспяваў вяснянку…

а) пра жаўранка;

б) пра шпака;

в) пра бусла.

7. Літаральна «клас» абазначае…

а) разрад, саслоўе;

б) групу;

в) зграю.

8. На беларускай мове – «неабыякавы», а на рускай –

а) неаккуратный;

б) безразличный;

в) неравнодушный.

9. А як будзе «рыдлёўка»?

а) линейка;

б) лопата;

в) ложка.

10. У родным склоне «край» будзе мець канчатак:

а) «ю»;

б) «я»;

в) «і».

Адказы: 1 – в; 2 – б; 3 – б; 4 – в; 5 – в: 6 – б; 7 – а; 8 – б; 9 – б; 10 – а.

Сябры, калі вы справіліся з усімі пытаннямі – малайчыны! Калі правільна адказалі толькі на палову – вам трэба падцягнуць свае веды, але ж вы ўсё роўна малайчыны. Астатнія проста ставяць сабе «+» у карму за пройдзеную віктарыну.

Падрыхтавала Вікторыя МАРОЗ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *