З медалістаў – у студэнты

Образование

медальСёлета гімназія г. Хойнікі адправіла ў самастойнае жыццё двух залатых медалістаў – Яўгенія Харошку і Аляксея Лабаду. Пры далейшым паступленні яны цалкам пацвердзілі свае здольнасці, адказнасць, уседлівасць, цярпенне, жаданне вучыцца…

Хлопцы паспяхова здалі цэнтралізаванае тэсціраванне і паступілі ў выбраныя загадзя вышэйшыя навучальныя ўстановы, прычым абодва на бясплатную форму навучання.

Сціплы, добры і старанны Яўгеній Харошка стаў студэнтам Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны – будзе сацыяльным педагогам. Лідар па натуры, эрудзіраваны і мэтанакіраваны Аляксей Лабада паступіў у Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт на лячэбны факультэт, будзе ўрачом.

Алена СМУСЯНОК.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *