Зала цяжкай атлетыкі сімвалічна абазначана

Спорт

IMG_3733Некалькі тыдняў назад на вонкавай сцяне спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву, што ўшчыльную побач з СШ № 3 г. Хойнікі, з’явілася вялікае мастацкае пано з выявай цяжкаатлета са штангай на фоне алімпійскіх кольцаў. Побач са спартсменам намаляваны герб Хойніцкага раёна.

Карпатлівую работу выканаў хайнічанін з мастацкімі здольнасцямі Анатолій Уладзіміравіч Гладкі. На гэта яму ў вольны ад асноўнай работы час спатрэбілася два тыдні. Але вынік таго каштуе.
Гэта не толькі прыгожа, але і натхняе выхаванцаў спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву на дасягненне самых высокіх спартыўных перамог.
Зараз здалёк бачна яркую карціну, якая адлюстроўвае спецыялізаваную накіраванасць установы.
Дарэчы, з гэтага года і дарослыя могуць займацца ў зале цяжкай атлетыкі. Распрацаваны гібкі графік работы, у вячэрні час тут на платнай аснове падтрымаць сваю спартыўную форму можа любы жадаючы.

Тэкст і фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *