Ад выбараў да выбараў: лічбы і факты за 2006-2009 гады


За апошнія чатыры гады ў вёсках раёна пабудавана 75 індывідуальных жылых дамоў, да таго ж горадзе і раёне пабудаваны 11 дамоў для мнагадзетных сем’яў і 1 дом сямейнага тыпу, у райцэнтры ўведзены ў строй два 40-кватэрныя дамы.

Акрамя таго, у раёне пабудаваны:



  • 5 аграгарадкоў (в. Судкова, Храпкаў, Глінішча, Стралічава, Вялікі Бор);

  • 2 аўтазаправачныя станцыі (адна з іх для аўтамабіляў, якія працуюць на газавым паліве);

  • жывёлагадоўчы комплекс на 720 галоў у  вёсцы Тунеўшчына (будаўніцтва яшчэ двух жывёлагадоўчых комплексаў зараз вядзецца ў Стралічаве і Храпкаве);

  • 2 кацельні (у Веляцінскай і Віцьеўскай установах адукацыі);

  • 3 лазні (у вёсках Глінішча, Храпкаў, Судкова);

  • комплексна-прыёмны пункт у в. Храпкаў.

Капітальна адрамантаваны:



  • дзіцячы сад № 6 “Бярозка” ў г. Хойнікі;

  • ФАП у вёсцы Храпкаў;

  • амбулаторыя і сярэдняя школа ў вёсцы Вялікі Бор;

  • бальніца сястрынскага догляду, дзіцячы сад-СШ у вёсцы Глінішча;

  • сельскі Дом культуры і комплексна-прыёмны пункт у вёсцы Стралічава;

  • сельскі Дом культуры ў аграгарадку Судкова.

Рэканструяваны:



  • спіртзавод у аграгарадку Стралічава;

  • водаправодныя сеткі ў аграгарадку Глінішча;

  • сістэмы водазабеспячэння і каналізацыі ў аграгарадку Судкова.

Уведзена ў эксплуатацыю 74,1 км газаправода.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *