Мікола Старчанка


Хатынь


Звіняць званы, звіняць званы,
Жалоба льецца з пліт халодных.
Напамінаюць мне яны
Аб вязнях ціхіх і лагодных.
Іду, чытаю, у вачах
Маячаць спаленыя вёскі,
Я бачу чалавечы жах,
У агні абпаленыя косткі.
Я бачу, як бярэ каваль
На рукі нежывога сына,
І як ляціць, ляціць ўдаль
Смурод згарэўшага палыну.
Жаданне ў мяне адно:
Каб не было яшчэ хатыняў,
Каб горкае вайны віно
Навек у гісторыі застыла.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *