Бібліятэкары раяць для чытання

Образование

Сям’я. Для кожнага чалавека, які пражыў добрую частку жыцця, з гэтым словам звязана мноства непаўторных успамінаў. Беражліва захоўвае памяць імгненні дзяцінства, юнацтва, рамантыку першых захапленняў, урачыстасць уступлення ў шлюб, радасць з’яўлення першынца…

Аб станаўленні маладой сям’і, умацаванні сямейных адносін, выхаванні дзяцей, вядзенні дамашняй гаспадаркі можна прачытаць у кнізе “Ад “я” да “мы”. Азбука сямейнага жыцця”. Парады даюць педагогі, псіхолагі, сацыёлагі, урачы.

Аб даследаваннях гісторыі сям’і, аб роздумах вялікіх мысліцеляў мінулага – Арыстоцеля, Платона – аб каханні, шлюбе, сям’і можна даведацца з кнігі “Сям’я”. Выданне складаецца з двух тамоў. У іх расказваецца аб праблемах сучаснай сям’і, узаемаадносінах паміж мужам і жонкай, бацькамі, аб сямейных канфліктах і інтымным жыцці. Кнігі адрасаваны шырокаму колу  чытачоў.

Што патрэбна ведаць, каб на ўсё жыццё захаваць моцную сям’ю, што такое культура паводзін, як арганізаваць адпачынак? Парады па ўсіх гэтых пытаннях дае “Энцыклапедыя маладой сям’і”. Яна павінна зацікавіць у першую чаргу моладзь, таму ёй і адрасавана. Наогул, тут можна знайсці адказы на пытанні, якія ўзнікаюць перад маладымі людзьмі, што нядаўна ўступілі ў шлюб.

Як пазбавіцца праблем са здароўем, якія хвалююць? У гэтым дапамогуць папулярныя выданні-энцыклапедыі “Здароўе мужчыны” і “Здароўе жанчыны”.

Мара любога чалавека – выхаваць сваё дзіця здаровым і разумным. У кнізе “Ваша дзіця” чытачы могуць даведацца, як змагацца з дзіцячымі хваробамі, разабрацца ў лабірынце дзіцячых праблем.

З парадамі па дамаводству можна пазнаёміцца з кнігі “Азбука дома”.

З усімі гэтымі кнігамі, публікацыямі газет і часопісаў на сямейную тэматыку можна пазнаёміцца ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *