Ветэранам — клопат і ўвага


Гомельскім абласным, Хойніцкім раённым і Гомельскім гарадскім камітэтамі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу напярэдадні Дня Перамогі ў межах акцыі “Адзінокім ветэранам – наш клопат” адзінокім і адзінокапражываючым пенсіянерам Хойнікшчыны аказана матэрыяльная дапамога.

Старшыня абкома прафсаюза работнікаў АПК М.І. Садчанка і старшыня райкома прафсаюза В.В. Харошка наведалі на даму ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, шчыра павіншавалі іх  са святам,  ўручылі прадуктовыя наборы і кветкі жыхарам г. Хойнікі Юліі  Іванаўне Лук’яненка, Уладзіміру Георгіевічу Мельнікаву, Алене Людвігаўне  Шаціла, Уладзіміру Антонавічу Вяргейчыку, Мікалаю Фёдаравічу Казмерчуку з вёскі Ізбынь, Міхаілу Рыгоравічу Данчанку  з вёскі Казялужжа і Івану Фёдаравічу Дземчанку з Тунеўшчыны.
25-ці ветэранам вайны святочныя падарункі ўручыла таксама спецыяліст па рабоце з кліентамі Гомельскага філіяла СТАА “Мабільныя ТэлеСістэмы” Юлія Васільевна Прадун.

Даўно знаходзіцца на заслужаным адпачынку былы супрацоўнік раённага аддзела ўнутраных спраў райвыканкома, старшына міліцыі М.Б. Буйневіч. У яго слаўны жыццёвы шлях. У гады Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Браніслававіч самааддана працаваў у тыле, а пасля аднаўляў разбураную ворагам народную гаспадарку, нёс адказную службу па ахове законнасці і правапарадку.

Напярэдадні Дня Перамогі працаўнік тылу ўзнагароджаны юбілейным медалём. Уручылі яго і каштоўны падарунак раённы ваенны камісар І.Д. Ніслоўскі, намеснік начальніка РАУС Д.А. Толмач і старшы інспектар кадраў раённага аддзела ўнутраных спраў райвыканкома А.М. Брыцько (на ніжнім здымку).


Фота Алены СМУСЯНОК
і Уладзіміра СЯМЁНАВА.


На верхнім здымку: у час наведвання У.Г. Мельнікава; на здымку справа: у ветэрана М.К. Захаранкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *