У гонар Еўфрасінні Полацкай


Хто такая Еўфрасіння Полацкая? Гэта наша святая, якую здаўна шануюць як нябесную заступніцу беларускай зямлі. Вечную памяць і любоў народа яна заслужыла сваім ахвярным жыццём, прысвечаным асвеце нашых продкаў.

Першая беларуская святая… Настойлівы, самаахвярны, бязгрэшны чалавек, якая прысвяціла сваё жыццё служэнню Богу, умацаванню хрысціянскіх норм маралі, якая пры сваім жыцці больш за іншых праяўляла любоў да бліжніх.

Незвычайны лёс Еўфрасінні ўжо даўно прыцягвае ўвагу гісторыкаў, літаратараў, мастакоў. Расце цікавасць і ў вучняў нашага раёна да вывучэння гістарычнай спадчыны, культурных традыцый Беларусі.

На канферэнцыі ў Стралічаўскай СШ, прысвечанай святкаванню 100-годдзя перанясення мошчаў прападобнай Еўфрасінні Полацкай, вучні і настаўнікі абмяняліся вопытам работы па тэме “Еўфрасіння Полацкая – першая беларуская жанчына: асветніца і святая”. Увазе прысутных былі прадстаўлены рэфераты і доследныя працы.

Удзел у мерапрыемстве прынялі вучаніца 10 класа А. Мекіна і настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ № 3 С.В. Дзерман, якія прапанавалі звесткі з біяграфіі святой Еўфрасінні, праца мела назву “Дачка зямлі беларускай”. Пра рэлігійную і асветніцкую дзейнасць Еўфрасінні Полацкай расказалі вучаніца 9 “А” класа Наталля Шкут і настаўніца гісторыі СШ № 1 Н.С. Смусянок. Выпускніца СШ № 2 Ю.Красоўская і настаўніца гісторыі С.В. Бойдак пазнаёмілі ўдзельнікаў з гісторыяй ювелірнага вырабу ХІІ стагоддзя – крыжом Еўфрасінні. Гісторыю караляў Полацкай княгіні даследавалі вучаніцы 8 класа дзяржаўнай гімназіі І. Ціток, А. Васюк з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры С.М. Сямёнавай.

Пытанне “Місія жанчыны ў духоўна-маральным стаўленні Айчыны” асвятлілі вучаніца 10 класа Ю. Алфёрава і настаўніца гісторыі Стралічаўскай школы Н.У. Чэркас. У падарожжа па святых мясцінах “Архітэктурныя скарбы краіны” запрасілі вучаніцы А. Бандарчук, А. Барысенка і настаўнік гісторыі Глінішчанскага дзіцячага сада-СШ А.А. Сідарок.

Метадыст раённага аддзела адукацыі Г.П. Валенчыц падвяла вынікі канферэнцыі і адзначыла, што жыццё Еўфрасінні Полацкай з’яўляецца ўзорам высакароднасці ўчынкаў, любові да людзей, міласэрнасці, вернасці Айчыне. Яе слова і дзейнасць прымушаюць задумацца над сутнасцю зямнога існавання, над пэўнымі маральнымі пытаннямі, ад якіх і сёння залежыць агульны стан культуры чалавека, сям’і, грамадства.


І. ЧЭРНІКАВА,
намеснік дырэктара Стралічаўскай СШ
па вучэбна-выхаваўчай рабоце.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *